ПАНШЧЫНА*, -ы, ж., разм. Крепостное право. Дзеялася тое даўно, яшчэ за паншчынай. Гарэцкі. Але вось бяда — мае ён [Яська] зямлі дужавата: цэлую паўвалоку. Колькі падзялілі, як паншчыну скасавалі, толькі і цяпер у іх ёсць. Калюга. Каты былі бедныя, казалі, што яшчэ за паншчынаю ў іхняга прадзеда, бо ленаваўся рабіць, пан адабраў палавіну надзелу. Адамчык.
ПАНЯВЕРКА, -і, ж. Неопределённое положение; потеря веры во что-либо. Вельмі можа 6ыць, што тут і пачыналася яго [Кастуся] шчасце: прынамсі, цяжкая паняверка не гняла яго душы і не сеяла ў ёй смутку. Чорны. Па сваёй натуры Тодар Пракопавіч Несцяровіч быў аптыміст, ніколі і ні пры якіх акалічнасцях не ўпадаў у паняверку. Сачанка. І ўсё ўстаюць перад намі неадольныя пытанні: чаму яны маглі і чаму апынуліся мы ў такой паняверцы? Клышка.
ПАПАВАЗІЦЬ, зак., разм. Возить долго, неоднократно; повозить много кого-либо, чего-либо. Ці мала папавазілі з гарадскога рынку гною за гэтыя гады. Чорны. Двухжыльны ты, мабыць, быў у маладосці, бо спіна шырокая, сапраўды падвойная... Папавазіў і на спіне і ў драбінах... Кулакоўскі.
ПАПАЕЗДЗЩЬ, зак., разм. Ездить долго, неоднократно. Дарогу на Нясвіж Мікола ведаў добра: за тры гады вучобы ў семінарыі ён тут папахадзіў і папаездзіў. С.Александровіч. Акуліч нарадзіўся ў гэтай мясцовасці, у свой час — са студэнцкіх гадоў — папаездзіў па гэтай дарозе на спадарожных, а таму дарога ўяўлялася яму лёгкаю і простаю. Жук.
ПАПАС*, -у, м. і ПАПАСКА, -і, ж. Остановка в дороге для отдыха и корма лошадей. Праз вёску са сваей дружынай баярын гэты ехаў раз і ля Натальчынай хаціны ён затрымаўся
Дадатковыя словы
тэтай
14 👁