даваенныя доўгія асеннія, зімовыя вечары, тыя, у якія да нас у хату іншы раз збіраліся,на попрадкі жанчыны. Сачанка.
ПАПРАСТАРНЕЦЬ, зак. Стать просторнее. Пакой раптам папрастарнеў. Лужанін. 3 вагона павыходзілі жанчыны з клункамі, і ў праходзе папрастарнела. Хомчанка. Дарога неўпрыкмет папрастарнела, пачала падымацца ўгору і хіліцца... Ягоўдзік.
ПАПУСЦІЦЦА, зак. Дать себя в обиду. Не будзе гнаць [ляснічы] цябе за слова: няма прычын. А папусціся, тады ідзі ды хоць тапіся. Колас. Але ж і папусціцца, абмякнуць нельга, як і ў той час, калі ты трапляў у самыя што ні на ёсць цяжкія варункі... Хадкевіч. Каб хоць сын быў, дык той бы не папусціўся сам і яе [маці] не даў бы ў крыўду, Сабаленка.
ПАПЯЛЕЦЬ*, незак. Приобретать пепельный цвет. Ужо і зоры ночы позняга лета папялець сталі. Чорны.
ПАРАДКАВАЦЬ*, незак. Приводить в порядок что-либо. Яны павячэралі і рыхтаваліся спаць: маладуха слала пасцелі, а старая парадкавала ў печы і ля печы. Гарэцкі. Пакуль зямля падсохла, ён [Антось] тупаў каля хаты, парадкаваў у хляве і гумне, а пасля браўся за плуг і сявеньку. С.Александровіч. Вераніка Васільеўна... парадкавала, тасавала сшыткі, рыхтуючыся да новага, апошняга на сення ўрока. Рыбак.
ПАРАЗУМЕЦЦА, зак. Прийти к согласию, единодушному мнению. Я спадзяваўся, што з ім самім мы хутчэй паразумеемся. Лобан....Гаспадар хацеў праводзіць госця, але той адмовіўся, сказаў пра гэта прабачліва і ціха, і гаспадар зразумеў, што, можа, так і трэба, што пасядзелі і памаўчалі яны добра, а ў чым паразумеліся, здагадаецца кожны сам. Стральцоў. Канечне
12 👁