Старонка 132
◀ / 207 ▶
калі трапечуцца кропелькі расы па кветках, калі зямля на панадворку яшчэ зябкая ў цяньку, прыемна дакранацца да яе босай нагой. Лынькоў. Гарэзным свавольнікам выскаквае ён [вецер] з-за вуглоў на цесны панадворак, цярэбіць саламяную страху хлеўчука. Быкаў. Цімоха яшчэ да сонца знікаў са свайго двара — балазе кусты падыходзяць як не пад самыя яго сенцы; яму вельмі лёгка было, выйшаўшы на панадворак, нырнуць у іх незаўважна. Сіпакоў. ПАНАЖЫ, -оў, адз. ПОНАЖ, -а, м. Подвижная педаль в ткацком станке, приводящая в движение нитченки. З бярозы вычасаў ставы ей новыя, набіліцы кляновыя зрабіў, а панажы выстругаваў кляновыя, навой, як трэба, зарубіў. Купала. Ізноў пачыналі рыпець панажы ў калаўротках, фыркалі, ганяючы вецер, шпулі, мігцелі колы... Адамчык. Глуха ляпалі па ставах набілкі, парыпваў навой, грукалі пад нагамі панажы... Карамазаў. ПАНСКАСЦЬ, -і, ж. Поведение или качество, свойственное пану, барину. А калі што: заставалася ў народнай памяці з пахаванага, здавалася, мінулага, то яно выклікала ў яе прадстаўленні чорныя моманты прошлага, звязанага з польскім шляхецтвам, з панскасцю і прыгонніцтвам. Колас. Усе скінулі здранцвенне і неяк пажвавелі, толькі палонны па-ранейшаму абыякава сядзеў на адзіным. у хаце крэсле, зробленым з нязграбнаю прэтэнзіяй на панскасць. Арлоў. ПАНЦАК*, -у, м., абл. Перловый суп. Доўга стыў кавы пах гаркаваты, доўга стыў на стале панцак... Таўлай. Хлопчык завагаўся: спакуса ўзрастала; аднак адказ быў цвёрды і зусім нечаканы: — А я панцаку пад'еў. Лужанін.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 207 ▶