паднесла Каетану паўмісак з дранымі аладкамі. Броўка. На хату не вытыкаўся [бусел], аднак і не зашываўся ў цёмны куток пры набліжэнні чалавека, кляваў, што стаўлялі, найчасцей вараную бульбу ў глыбокім паўміску. Лужанін. ПАЛЮДЗЕЦЬ, зак., разм. Побыть среди людей, пообщаться с людьми. Часам ім [хлопцам] удавалася падкупіць семінарскага вартаўніка і выбегчы на якую гадзіну ў горад, хаб палюдзець на рынку або заскочыць у кавярню Навума Гаха, што размяшчалася на рагу вуліц Задамені Качскай і Міхалінскай. Тычына. ПАМПАВАЦЬ, незак. Качать или перекачивать что-либо помпой....Заўзята пампавалі ўчатырох, а Галаскок накіроўваў напорны струмень вады ў найбольш зыркія языкі полымя, часчасом адвільваючы і, нібы незнарок, абліваючы вадою тых, хто трапляў у сферу яго дзеяння. Крапіва. Раней, пакуль я сам не паехаў, Кураўка мяне пераконваў, што Туркі ішлі са сваёю торбай не ў чайную з усімі, а да помпы на плошчы, адзін пампаваў ваду, а другі запіваў ёю хлеб, а потым, на змену, другі. Брыль. ПАНАВАТЫ, -ая, -ае; разм. Человек с претензиями на барские манеры, барский образ жизни. Які ён важны, панаваты, выдатны, «мондры», зухаваты! Колас. А фельчары бываюць вялікія практыкі. Да таго ж: доктар заўсёды панаваты, а фельчар просты чалавек. Чорны. Апошнія гады, праўда, здароўе яго [Фэлькі] падупала. Але і тады ён напрамілы бог прасіў, каб нікога не клікалі, ані доктара, бо той панаваты, ані фельчара Максіма Грынюка, хоць ён і свой чалавек. Тычына. ПАНАДВОРАК, -рка, м., абл. Двор возле дома. І калі запахне кропам, тады, здаецца, устае ў ваччу сонечная-сонечная раніца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
17 👁