жаўранкі путаюць вецер струной. Гілевіч....На ўзгорках палавее ўжо азіміна. Хадкевіч.
ПАЛАВІНІЦЬ, незак., разм. Делить пополам. Алесь палавініць з ім [сынам] зарплату і жыве дзеля яго. Грахоўскі.
ПАЛАГАДНЕЦЬ, зак. Стать более добродушным, покладистым. — Таму і не трэба іх весці тудьі, — злосна гыркнуў артылерыст у ватоўцы і тут жа палагаднеў. Чыгрынаў. А можа нашыя далі немцам у хвост і грыву? І таму яны крыху палагаднелі. С.Адександровіч. І сэрца адтала, палагаднела, і сцюжы на сэрцы — як не было. Лось.
ПАЛАЗНЯ, -і, ж. Дорога, проложенная полозьями. Узмежкам, палазнёй, лядком за словам 6ыкаўскім, радком, не ўзяўшы ў правадыркі стому, іду, вяртаюся дадому. Барадулін. Нарэшце, упёршыся полазам у вялікі камень, што ляжаў збоку палазні, воз спыніўся, так і не з'ехаўшы з пагорка. Сіпакоў.
ПАЛАСКАВЕЦЬ, зак. Статъ более ласковым. Аж голас яго (заўважыў гэта Пніцкі і здзівіўся) патанчэў і паласкавеў. Чорны. Ужо змякчэла, змучанае за дзень, адышлося ад гарачыні і паласкавела сонца. Адамчык.
ПАЛОЙКА, -і, ж. Прядка трёпаного илк очёсанного льна. ...Высокі дубовы крыж, паўвязваны палойкамі ільну ды рушнічкамі, чорнымі, пазгніваўшымі, пахіліўся на капліцу. Мурашка.
ПАЛУМІСАК і ПАЎМІСАК, -ска, м. Неглубокая миска. Можа ў біклагах скупа віна, ў латках мачанка вымачана, на палумісках мала кілбас, ці караваем абнеслі вас? Танк. Мачыха ўнесла той самы збанок з малаком і наліла яго ў парцалянавы палумісак. Сабаленка. Жонка... забразгаўшы заслонкаю, выняла з печы і
Дадатковыя словы
зехаўшы, льна....высокi
16 👁