павыдыхалі! Пазбіраліся, навалач! — і ляцяць ад Яначкавага пошвырку ўрассыпную куры і парасяты. Крапіва. Нехта блукаў па вадзе на лодцы, ганяўся за пакалкамі і выцягваў намакліцу на далёкі бераг. Лобан.
ПАКІДЗІШЧА, -а, н. Покинутый, оставленный кем-либо человек.
УГальваса была ахмістрыня, якая яму страшэнна надакучыла і якую трэба было аддаць замуж не марудзячы. Адчуваючы, што ёй суджана стаць панскім пакідзішчам, яна зжаўцела, ззелянела і пачала сохнуць. Чорны.
ПАКЛЯСЦІ, зак. Клясть некоторое время. Пакляў Сомік Наздрэйку, патупаў каля свінні ды павалок смаліць. Крапіва.
ПАКОША, -ы, ж. Скошенный луг. Спёка стаіць над спелым жытам, над пакошамі паплавоў, над палосамі цёмна-зялёнай, папярэшчанай белымі кветкамі бульбай... Брыль. А ён, Амелька 6асаногі, бяжыць, бяжыць расістым логам, ён коле ногі на пакошы. Бялевіч. Яна [Волька] прыгадала адзін леташні полудзень, калі, прыехаўшіл з горада ў сяло, пакошаю несла мужчынам абед. Карамазаў.
ПАКРАСАВАЦЦА*, зак,, разм. Пожить некоторое время беззаботно, счастливо. І пабраўся [Ромусь Рабэйка] з польскаю патрыёткаю з Варшавы. Ды нядоўга потым пакрасаваўся на свеце. Гарэцкі. Не доўга давялося «пакрасавацца» ў новай хаце. Хведаровіч.
ПАЛАВЕЦЬ, незак. Выделяться своим палевым (светложёлтым) цветом. Цяжкія чорна-сінія хмары навіслі над зямлёю, пахавалі горы, зліліся з мокрым лесам і то там, то тут мутнеюць, палавеюць і сыплюць пылам. драбнюсенькіх капачак. Гарэцкі. Як і ў нас, палавее на доспеве жыта густое, і вяселыя
13 👁