шынялі падважвалі каламі цяжкія замкнёныя знутры дзверы... Далідовіч. ПАДВАЛІНА, -ы, ж. 1. Бревно, на которое настилается пол. Тоня астаўся адзін пасярод гаспадарскай няўладжанасці: трэба было і скляпок дамураваць, і падваліны ў хаце змяніць, і хляўчук новы паставіць. Чорны. Пад падлогу, якраз паміж дзвюх абгніўшых падвалін, вёў шырокі лаз. Місько. 2. Нижний венец сруба. Хата была ўехала ў зямлю, выгнулася сцяной, але дзядзька паклаў новыя падваліны, штандары, зрабіў прыбудоўку, перакрыў дах гонтамі, павялічыў вокны — нібы ведаў загадзя, што сыдуцца тут дзве сям'і. Навуменка. А яшчз дні праз тры Андрэй, Костусь, дзед Ігнат, Лявон з раніцы ўкопвалі дубовыя падваліны, а затым клалі першы вянок калгаснай аборы... Васілевіч. ПАДВОКАННЕ, -я, н. Место снаружи дома под окнами. Да зборні пачалі збягацца хлапчукі, якія дасюль віліся па падвоканню ў Прыдатных. Гартны. Відаць, зорыдла вам па падвоканню стоячы. Калюга. Усе, хто хацеў паглядзець і не ўмясціліся, па падвоканню стаялі. Лобан. ПАДВОРАК, -рка, м., разм. Двор около дома. У істопцы яны з'елі рэшту таго куліча з малаком, і Пятрок пайшоў на падворак. Быкаў. Падмецены чыста падворак, ніякай нідзе пацярухі... Русецкі. Калі ўжо не мог валачы ног ды пачуў пеўняў і зразумеў, што ўжо раніца, выбраў хутар, які стаяў далей ад іншых, падкраўся да падворка, залез у гумно. Карпюк. ПАДГЕРАЦ, -рца, м. Металлический прут, служащий для соединения шкворня и тройни. Ляскацеў пад драбінамі жалезны падгерац, яму ўтурвалі сухія бярозавыя ляскі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

збрыдла, зелi, сямi
11 👁