ПАВЯТОВЕЦ, -оўца, м. Житель уезда. Побач з зашмальцаванай слясарскаю тужуркай — сівое гімназійнае паліто ці чорныя гузікі павятоўца. Мурашка. ПАГАТОЎ, прысл. Тем более. Каб баржджэй уціхамірылася, ніколі Зэнка мацеры не супярэчыў. Гэты ж раз — і пагатоў. Калюга....Адгэтуль штурмаваць Берлін адна флацілія хадзіла. У мірным часе пагатоў вось гэты шлях, сяброўскі, блізкі, вядзе цябе да берагоў і чарнаморскіх і балтыйскіх. Лужанін. У маладосці не давялося абзавесціся сям'ёй, а пад старасць і пагатоў. Кулакоўскі. ПАГЛЫБЕЦЬ, зак. Стать глубже. Такі ж [Юрка] аброслы, як і раней, толькі вочы паглыбелі, і ўжо свяцілася ў іх не толькі вечная жальба і затоены сум... Чарнышэвіч. Калі сцягнуў [Вяршок] з галавы пілотку і паклаў яе на калена, дык сапраўды было відаць, што паглыбелі на яго галаве залысіны, памаршчынеў лоб, а скроні ды густая шчэць на шчоках сіваватыя. Далідовіч. Амаль гадзіну кідаў зямлю 6ез пярэдыху, калодэеж паглыбеў, і Яшка гукнуў Пятрасу спусціць бак... Воранаў. ПАДАЛЕЦЬ, зак. Стать далыпе. Ён [лес] цяпер рэдкі і неяк падалеў ад вёскі, ці не ад гэтай цішы і пустэчы? Пташнікаў. ПАДВАЖВАЦЬ, незак. Приподнимать рычагом. Пагукваюць хлопцы і падважваюць бервяно. Колас. Не расшпільваючы кажуха, не скідаючы шапкі, [селявік] садзіўся на парозе і гаварыў то да Міці... то да маладое гаспадыні, што стаяла каля печы, падважвала вілачнікам чыгуны... Адамчык....Пажылы цывільны дзядзька ў кажуху і малады салдат у шэрым, зашмальцаваным
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямёй
15 👁