ППАБАГАЦЕЦЬ, зак. Стать богаче. На развітанні Мартын сказаў Аўгіні: — Ты ж глядзі Алесі. Пабагацею, дапамагу і ёй і табе. Колас. — Сёлета мы пабагацелі разы ў два ў параўнанні з мінулымі гадамі, — меў падставу хваліцца Паходня. Хадкевіч. Што ж скептыкі, ура-грамацеі збянтэжана водзяць насамі: на нафту мы пабагацелі, на дбайных людзей — таксама. Калачынскі. ПАБОЛЬШАЦЬ, зак. Стать больше. І так яны [запаведзі] ў сэрцах гараць, палымнеючы, ясна, нібыта на свеце пабольшала сонцаў нязгасных. Танк. Ахвяр пабольшала, але ў той год і паболыuала расказаў аб страхоццях навокал каменя. Пестрак. Потым іх [аблокаў] пабольшала, яны пачалі кучаравіцца, расці і неўзабаве сталі ўжо кучаравымі. Карпаў, ПАВАСТРЭЦЬ*, зак. Стать острее. Стары бачыў, як напялася па Яўхімавым твары цвёрдая, дублёная ветрам ды сцюжамі скура, як павастрэлі сківіцы... Мележ. ПАВІДНЕЦЬ, зак., безас. Стать виднее. У сенцах павіднела, і ён [Сцяпан], бачачы, куды ісці, павалокся на двор. Пташнікаў. Узышоў 6арвовы месяц, павіднела. Воранаў. Крыху павіднела — пад галавою адкрылася неба. Ягоўдзік. ПАВЫРАЗНЕЦЬ, зак. Стать выразительнее. Цяпер жа рысы гэтага павыразнелі. Чорны. ПАВЫШЭЦЬ, зак. Стать выше. Цяпер жа, калі ён [Віктар] разам з дарогаю ўвайшоў пад шаты, лес, які за гэты час павышэў і пастарэў, здаўся яму чужым... Сіпакоў. Бязвоблачнае неба налілося сінізною, павышэла; толькі паўднёвы небасхіл, адкуль заходзіў кволы ветрык, набухаў воблакамі. Воранаў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁