Мурашка. І каб агонь не звёўся, не затух — мне кузню Валадым даверыць, а я надзену скураны фартух і ўпершыню сам выкую падгерац. Вітка. ПАДПАВЕТКА*, -і, ж. Дровяной сарай. Пятрусь зайшоў да сябе, а ў гэты час Сёмка збегаў у гумно па пракламацыі, пералажыў іх на дзве часткі, для сябе і для Петруся, і захапіў на ўсякі выпадак рэвальвер, які пра запас ляжаў захаваным у страсе падпаветкі. Гартны. ПАДПІНАК, -нка, м., абл. Ремень в упряжи. [Юрка] падбягае да Смыка, папраўляе хамут, выцягвае грыву з-пад мокрага лямца, адпускае ніжэй падпінак... Пташнікаў. І пайшоў дзед. Каб падцягнуць падпінак, адвязаць ад дрэўца лейцы, ехаць дадому. Ягакоўскі. ПАДРУБА, -ы, ж. Нижнее бревно в срубе. Саўка зайшоўз другога боку хлява. У яго ўжо быў на прымеце камень пад падрубаю. Колас. Пачаліся допыты: адзін, слабейшы, не вытрываў і сканаў, а Хведзька з таварышам падкапаліся пад падрубу. Лужанін. Едкі пыл лез у горла, сцінаў дух, але яна [Таквіля] грабла, спадзеючыся, што вылезе яшчэ пад падрубу туды на двор, дзе знойдзе які ратунак і збавенне. Адамчык. ПАДСІВЩЬ, зак. Слегка забелить молоком. Хлопчыку бралі штодня ў Анэты, прыбіральшчыцы, кварту малака. Іншы раз, калі выходзіла, яна з ласкі прыносіла лішнюю шклянку падсівіць крупнік. Пальчэўскі. ПАДСІТАК, -тка, м. Небольшое сито. Старая Лукашыха, Аўгеня, прыйшла да свае суседкі Югасі пазычыць падсітак прасеяць мукі. Колас. Толькі шукала Русецкая таго падсітка вельмі дзіўна: адчыніла шуфляду. Калюга. Таня паставіла пусты
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁