Старонка 123
◀ / 207 ▶
НУЛЁЎКА*, -і, ж., разм. Машинка для стрижки наголо. Куды з большай ахвотай пасля гэтага ўсе мы, нагала абстрыжаныя, пад нулёўку, рынуліся ў лазню. Вітка. Падстрыжаны пад ваенкамацкую нулёўку, ён [Гаціла] ужо нічога не робіць, адно толькі чакае гэтай позвы. Сіпакоў. — А няне толькі што абчыкрыжылі пад нулёўку, не сёння-заўтра павінен ісці служыць, — Федзя здымае кепку, кладзе на траву, мацае валасы, быццам правярае, як яны там. Кудравец. НЯВЫКРУТКА, -і, ж., разм. Тяжёлое, безвыходное положение. З Цімошкам мы самі справімся. Прывядзем міліцыянера. Знойдзем яго за самым сінім дымком, і будзе Цімошку нявыкрутка. Броўка. Але была нявыкрутка: у Анісіма раслі яшчэ тры браты, а зямлі ў бацькі — добрым лапцем наступіць. Сабаленка. Калі ж нявыкрутка, і ледзьве трон не падаў, — спраўлялі тут жа ладзьбавання пір, жанілі тут жа родных мілых чадаў і, як пасаг, давалі ў роднасць мір. Бачыла. НЯДБАЛЕЦ, -льца, м., разм. Нерадивый, халатный человек. Бяда няўмекам і нядбальцам, хто шнур зжуе няроўным плехам, — Антось яго ўжо дойме смехам. Колас. Ну і дасталося кладаўшчыку ад старшыні: доўга будзе помніць нядбалец. Мележ. НЯСТРАЎНАСЦЬ, -і, ж. Нарушение усвояемости пищи. Пачаў жа ён [леў] раўці ад вельмі звычайнай прычыны: адсутнасць мацыёну, прагулак на якую сотню кіламетраў у суткі цягнула за сабой прыкрую нястраўнасць. Лужанін.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 207 ▶