Старонка 98
◀ / 359 ▶
◊ ПАЗЯВУШКІ (ПАЗЯЎКІ) БЯРУЦЬ Хочацца спаць (пра чалавека, які пазяхае). Пазявушкі бяруць ад такой скукацішчы. Дзёрнавічы В.-Дзв. Пайду я, а то пазяўкі бяруць. Мікіціха Шум. ПАЙДАЦЬ зак. Паесці, пад'есці. Мы ўжо пайдалі, цяперь будзім лажыцца спаць. Баброва Дубр. ПАЙКА ж. Участак, надзел зямлі. Луг обшчый, а як падзелюць, то называюць "твая пайка", "мая пайка". Грышаны Віц. Бацька з касою пайшоў на пайку. Рудня Гар. Адным лучшую, другім хужэйшую пайку дадуць. Гарэлькі Дубр. У Івана аж дзве пайкі, дык і ходзіць касіць каторы дзень. Ульянавічы Сен. Пайду буракі на сваю пайку палоць. Арэхаўна, Вялікія Дольцы Уш. Заўтра пайкі дзяліць будуць. Заессе Чаш. ПАЙКА ж. Шчасце, удача. Пайка сама не прыходзіць. Запружаны Чаш. ПАЙМАЧКА ж., памянш. Пучок валасоў, пасма. Тады возьме дзеўка паймачкі валасоў і прапусціць цераз кальцо. Кветча Леп. ПАЙСМЫ, ПАСЛЫ толькі мн., груб. Валасы. Я табе зараз усе пайсмы павырываю. Амбросенкі Шарк. Памый ты ўжо свае паслы. Лужкі Шарк. ◊ ПАЙСЦІ ДА САСНОЎСКАГА Легчы спаць. Прыстала сёння, ды і позна, пара б ужо да сасноўскага пайсці. Шаркаўшчына. ◊ ПАЙСЦІ Ў ПРЫМАКІ, ПАЙСЦІ Ў ПРЫМКІ, ПАЙСЦІ Ў ПРЫСТАЎКІ, ПРЫСТАЦЬ У ПРЫМЫ Пра мужчыну, які пайшоў жыць у дом жонкі, якога прынялі ў жончыну сям'ю. Пайшоў Іван да яе ў прымакі. Вярхоўе Беш. Пойдзеш у прымкі, а тады глядзі з цешчыных рук хлеба кусок. Селішча Арш. Тады ён і пайшоў у прыстаўкі. Міцькаўшчына Арш. Сямён, як жонка выгнала, прыстаў да Волькі ў прымы. Моханава В.-Дзв. ◊ ПАЙЦІ НА БАЧЭЙКАВА Легчы спаць. Пайду на бачэйкава, дужа спаць хочацца. Паўазер'е Беш. ◊ ПАЙСЦІ НА ВІШНІ Пайсці на танцы; арганізаваць гулянне з танцамі ўвечары. Сёння пойдзем на вішні ў суседнюю вёску. Тумінічы Арш. ПАЙЦІЦЬ зак. Пайсці. Пасля абеду хочу пайціць к Маруські. Лялеўшчына Гар. Параўн. пакандыбаць. ПАІЛЬНЯ ж. Паілка для жывёлы. У паільню налі свежай вады. Вымна Віц. ПАІМІРЫЦЦА зак. Памірыцца. Яны то пасварацца, то паімірацца. Германавічы Шарк. ПАІМКА ж. Улоў. Сягоння добрая паімка была, цэлую кашолку ляшчоў налавілі. Вішкавічы Чаш. ПАІНДЗЮЛІЦЬ зак. Хутка накіравацца куды-н. Вунь, глянь, паіндзюлілі мужыкі некуды. Расоны.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 359 ▶