Старонка 97
◀ / 359 ▶
ПАЗАВУГОЛЛЮ прысл. Абы-дзе. Цігаецца сын пазавуголлю. Дзёрнавічы В.-Дзв. Ні хадзі пазавуголлю, ідзі дамой. Ноўка Гар. ПАЗАДЗЕ прысл. Ззаду. Дзеці ідуць пазадзе за мной. Далуева Шум. ПАЗАЛКІ толькі мн. Памыі. Чай што пазалкі, піць неяк. Рыдамля Тал. Параўн. памыдліны, памыйкі. ПАЗАЛОТНІЧКІ мн. Сваты. Раней пазалотнічкі калі прыязджалі, то дамой усегда другой дарогай вазврашчаліся. Камоскі Беш. ПАЗАПАМІНАЦЬ зак. Забыць, пераблытаць нешта. Пазапамінаў я ўсё, што па-беларуску гаварылі. Анціпенкі Дубр. ПАЗАСКАБІЦЬ, ПАЗАСКАЛАБІЦЬ, ПАЗАСКАЛЮБІЦЬ зак. Загнаць стрэмкі. Рукі пазаскабіш аб гэтыя дошкі. Карабанавічы Дубр. Усе рукі пазаскалабіла. Канашы Гар. Лён як начнеш рваць, дык рукі пазаскалюбіш. Ламіншчына Тал. ПАЗАЎТРА, ПАЗАЎТРАМУ прысл. Паслязаўтра. Пазаўтра паедзім у госці. Паташня Беш. Калі пагода, дык заўтра-пазаўтра нада сена звязці. Дрыгучы Міёр. Каб к пазаўтраму ўсё было зроблена! Паліцы Беш. Параўн. паслязаўтрага. ПАЗГУР, ПАЗУР м., часцей ПАЗУРЫ мн. Пазногаць. Такія пазгуры адрасціла, як з імі работаць? Мішкавічы Шум. Пазур баліць. Можа, загнала што-небудзь. Дрысвяты Брасл., Савенічы Сен. Дзеўкі цяпер ходзяць пазуры маляваць у нейкі магазін. Трашчанішкі Паст., Боўкалы Шарк. ПАЗДЗЕРНІК м. Лістапад. Цяпер гавораць лістапад, а раней усё паздзернік называлі. Баруны, Дварчаны Брасл. ПАЗЕМКІ, ПАЗЁМКІ гл. ПАДЗЁМКІ ПАЗЕМНІК, ПАЗЁМАЧНІК м. Сунічнік. Паземнік яшчэ зялёны, а ягады ўжо пасохлі. Азёрцы Глыб. Пазёмачнік быў добры, а ягад не было. Ластавічы Глыб. ПАЗІЦЬ незак. Выразаць пазы. Ідзіце і пазіце балкі на хату. Даўгабор'е Рас. ПАЗМІРАЦЬ зак. Памерці. Усе мужыкі ў нас ужо пазміралі. Свірэлі Паст. ПАЗНАВІТА, ПАЗНАТОЙ прысл. Позна, познім часам. Дзеці пазнавіта на вуліцы гуляюць. Бушыкі Глыб. Такой пазнатой ніхто моркву не садзіць. Дзёрнавічы В.-Дзв. Пасля танцаў пазнатой ішлі дамой. Уна Лёзн. ПАЗОЧАК м. Невялікая скрынка. Пакладзі ніткі ў пазочак. Капланы Сен. ПАЗУР гл. ПАЗГУР ПАЗЯВУШКІ, ПАЗЯЎКІ мн. Пазяханне. Пазявушкі заразныя: адзін пазяўнець, і другі тут жа. Залессе В.-Дзв.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 359 ▶