Урбаны Брасл. 2. Дзіця на штучным ускормліванні. А ў мяне рабяты абодва паёнікі, і нічога: здаровыя, харошыя і без мацярынскага малака. Сахнавічы Глыб.
ПАЁРКА ж. Круглы чыгунны круг, якім закрываецца адтуліна ў пліце. Агонь праз паёрку відаць. Пашкі Шарк.
ПАЕСЬ зак. Паесці. Парцізану толькі нада было паесь. Браслаў. Паесь ён любіць, а вот робіць – не. Канашы Гар.
ПАЖАНАТЫ прым. Жанаты. А сыны ўжо мае пажанатыя, жывуць добра. Іванск Чаш.
ПАЖАРАК м., часцей ПАЖАРКІ, ПАЖАРНІКІ мн. Грыбы, якія растуць на выжарынах. Пажаркі сталі вылазіць на выпаліне. Ноўка Гар. Калі ідзеш у грыбы, дык і пажарнікі бярэш. Дразды Беш. Параўн. пагарэльцы, папялушкі.
ПАЖВАНЫ дзеепрым. Памяты, заспаны (пра чалавека). Пасля свята ўвесь нейкі пажваны, памяты. Стары Лепель Леп.
ПАЖДАЦЬ зак. Пачакаць. Нам прыказалі паждаць. Дунілавічы Паст.
ПАЖЛУБІНЯЦЬ зак. Перакусіць. Трошкі пажлубіняйце. Слабада Паст.
ПАЖМЯКАНЫ дзеепрым. 1. Патрушчаны. Свінні гарбузы пажмяканыя паелі. Бугаі Сен. 2. Пакамечаны. Плацце пажмяканае. Стары Лепель Леп. Параўн. пагэмтаны, пакомканы.
ПАЖНІНА ж. Сенажаць, пожня. На пажніне каровы пасуцца. Залясінкі Шарк. Параўн. пажняўка ў 1 знач.
ПАЖНЯВІЦА, ПАЖНЯВУХА ж. Аднагадовая травяністая расліна сямейства злакавых; курынае проса, брыца. У нас буракі сёлета спрытныя і пажнявіцы мала. Завараты Глыб. Пажнявуха па бульбе пашла. Дзёрнавічы В.-Дзв. Параўн. пласкуха, плашчуга, плішчына.
ПАЖНЯЎКА ж. 1. Сенажаць, пожня. Каня на пажняўку завядзі. Лужкі Шарк. Параўн. пажніна. 2. Трава, якая расце на пожні. Трэба пажняўкі трусам адкасіць. Верацеі Шарк.
ПАЖОНДАК м. Парадак. Ціпер у хаце пажондак. Папкі Міёр.
ПАЖЫЗНІ прысл. Навек, назаўсёды. А хвост у яго пажызні астаўся. Кашталянаўшчына Глыб.
ПАЖЫЛЫ прым. Пажылы. Тут адны пажылыя людзі жывуць. Гомель Пол.
ПАЖЫЧЫЦЬ зак. Пазычыць. Прыдзець і просіць пажычыць то зярна, то хлеба. Лынтупы Паст.
ПАЖЭЧКІ толькі мн. Парэчкі. Кусты пажэчак ужо пакраснелі. Абаляны Брасл. Пажэчкі смачныя сталі, някіслыя. Дрысвяты Брасл.
ПАЗАВУГОЛЛЕМ прысл. Хаваючыся, таемна. Пазавуголлем ходзіць, каб не відзелі. Жабыкі Дубр.
75 👁