такі. Селішча Уш. Ён калі п'яны, то як прышлёпнуты. Быцава Беш. Параўн. прітыріны, прытыраны.
ПАДШОПКА ж. Драўляная гаспадарчая пабудова для розных мэт. Падшопка - только страха, бакоў няма. Абруб Глыб. Параўн. паднавес.
ПАДШПАРАК м. Падлетак. Я яшчэ падшпаркам быў, як вайна ішла. Папіна Сен. Параўн. падлетыш, падлётак, падлётыш, падулетак, падуростак, падуростачак.
ПАДШЧЭНКІ мн. Сківіцы. Такі злы быў, што аж падшчэнкі хадзілі. Пралетарыя Уш.
ПАДЫМАШНІК м., бат. Любіста. Падымашнік вон расцець. Дзёрнавічы В.-Дзв.
ПАДЫСПАН, ПАДЫСПАНЕЦ м., ПАДЫСПАНКА ж., ПАДЫСПАЧЫК м. Побытавы бальны танец падэспань. Танцавалі полечку, кракавяк, ліцію, падыспан. Езярышча Гар. Мы ўсю маладосць толькі падыспан і танцавалі. Абольцы Тал. Падыспанец быў самый красівый танец. Лугавыя Віц. Я очэнь танцуваць любіла, асобенна падыспанец. Езярышча Гар. Раней скакалі падыспанку. Арляны Сен. У аснаўном тут танцавалі кадрыль, вальсы, польку, падыспачык. Кіселева Тал.
ПАДЫСПОДАМ прысл. Унізе, пад чым-н., падыспадам. Падысподам у лажку траўка ўжо зазелянела. Дрыгучы Міёр.
ПАДЭСЦЬ ж. Падман, падвох. А ці няма тут якой падэсці? Гацькаўшчына Арш.
ПАД'ЯЛДЫКА аг., асудж. Насмешнік. Пад'ялдыка - ета тот, хто ўсіх падсмеіваіць. Дзёрнавічы В.-Дзв.
ПАД'ЯЛДЫКІВАЦЬ незак. Згаджацца, выказваць згоду, адабрэнне, дагаджаючы некаму. Свайго слова не імеіць, толькі пад'ялдыківаіць. Дзёрнавічы В.-Дзв. А ты яму не пад'ялдыківай. Пугачова Докш., Старое Сяло Уш. 2. Падсмейваць, насміхацца. Зноў ты мяне пад'ялдыківаеш! Што я табе зрабіў? Абруб Глыб. Любіш жа ты пад'ялдыківаць! Старое Лядна Леп. Параўн. падзыгіваць, падсміхіваць.
ПАД'ЯЛІНЕЦ м., толькі адз. Ядловец. Пугаўё з пад'ялінцу ёмкае выразаў. Шклянцы Докш.
ПАД'ЯЛОВІК м. Баравік, які расце пад елкай. Пад'яловікаў сабрала. Нізы Лёзн.
ПАЁМІСТЫ прым. Здагадлівы, кемлівы. Паёмісты такі ўнук і паслушны. Валынцы В.-Дзв.
ПАЁМНА прысл. Зручна. З правай рукі мне больш паёмна. Смаляны Арш.
ПАЁНІК, ПАЁНІШ м. Малое цяля. Якое там у мяне хазяйства - карова ды паёнік. Шарагі Міёр. Пойдзем паёніша паіць.
80 👁