ПАДЦЕЛАК, ПАДЦЁЛАК м. Цяля ва ўзросце ад паўгода. Падцелак у нас сёлета ніякі, хварэе ўсё. Порплішча Докш. Карову прывязала на полі, а падцёлак яшчэ ў хляве стаіць. Лабачова Беш. Падцёлак гладкі, хоць зіму ў хляве стаяў. Беразіно Докш. За зіму падцёлак падрос. Груздава Паст. Падцёлак наравісты. Зорнікі Беш., Бычыха Гар., Янкі Докш., Стараселле, Суша Леп., Мерзлякова Лёзн., Крычава, Новы Пагост Міёр., Муляры Паст., Вялікія Апанаскавічы, Арэхаўна, Дольцы, Кублічы Уш., Антаполле Чаш., Буеўшчына, Жданы Шарк., Мішкавічы Шум.
ПАДЦІРКА ж. Прамасленая, насычаная маслам анучка для змазвання патэльні. Падцірка мая некуды завалілася. Канашы Гар. Параўн. памазок, переанка, подмаз, помазка.
ПАДЦЫГАНІЦЬ зак. Падмануць. Чалавек ужо такій, не агледзішся – падцыганіць. Халамер'е Гар.
ПАДЦЫГЛЯСТЫ прым. Худы. Немцы пры адступленні былі як падцыглястыя ваўкі галодныя. Папіна Сен. Такі ўжо падцыглясты стаў, саўсім высах. Алексінічы Сен.
ПАДЦЯПЛЯЦЬ незак. Запальваць, уключаць (пра сістэму ацяплення). Ці ты падцепліў паравое? Турлы Паст.
ПАДЦЯРУШНІК м. Невялікі пернік з рэшткаў цеста. Падцярушнік аддаюць меншаму, каб у сілу ўбіраўся скарэй. Якубова Рас.
ПАДЧАПУРЫЦЦА зак. Прыбрацца, прыгожа апрануцца. Падчапурылася – і на вечарынку. Лазы Тал.
ПАДЧАПУРЫЦЬ зак. Прыбраць, прыгожа апрануць каго-н. Так падчапурылі маладую, што не ўзнаць. Казлы Міёр.
ПАДЧАРОВАК, ПАДЧАРЭВАК м. Сала з унутранай часткі жывата жывёлы, падчарэўе. На гэты раз падчаровак на славу. Сокарава Беш. Зарэзала парсюка, зняла падчаровак і палажыла ў яшчык. Станіславова Дубр. З падчарэўка скварак ён не любіць. Запруддзе Сен.
ПАДЧАХЛІЦЦА зак. Добра выпіць, напіцца. Дзе ты ўжо так падчахліўся? Машканы Сен.
ПАДЧАЧУРКА ж. Дзяўчына-падлетак. Добрая твая падчачурка, ладная ды складная. Станіславова Дубр. Параўн. пасікаўка, петнастоўка, петнацоўка, плігаўка, пятнастка, пятнастоўка, пятностаўка.
ПАДШКОЛІЦЬ зак. Прабраць, зрабіць вымову. Ніяк ты яго ні падшколіш сёння што-та. Ноўка Гар. Як падшколю – такей маліц харошый становіцца. Лужасна Віц.
ПАДШЛЕПНАВАТЫ, ПРЫШЛЁПНУТЫ прым. Прыдуркаваты, з дзівацтвамі. Мужык першы падшлепнаваты ў яе быў, няўзглядны
79 👁