падтопы наскіпаць. Вяцера Чаш. Падтопіну нада ўкінуць, скарэй разгарыцца. Баева Дубр., Валосава Тал. Падтопку ў хату занясі, каб ні замокла. Лужасна Віц. Падтопкі прынясла печку затапіць. Каралі Сен. Падтопку за печку злажыла. Рускі Шум. Ад патопкі добра гарыць у печы. Дразды Беш. Параўн. паджога, падпалле.
ПАДТРАІЦЬ зак. Узараць перад пасевам другі раз. Нада падтраіць, а тады сеяць, каб добра расло жыта. Грышаны Віц.
ПАДУЗОРНІК гл. ПАДЗОРНІК
ПАДУЗЫ гл. ПАДГУЗЫ
ПАДУЛЁТАК гл. ПАДЛЁТЫШ
ПАДУМКА ж. Думка. Дажа і падумкі не было, што так рана пасівею. Жоўніна В.-Дзв.
ПАДУРОСТАК, памянш. ПАДУРОСТАЧАК м. Падлетак. Падуросткі цяпер абы-што твораць. Быцава Беш. Памёрла яшчэ падуросткам. Пашкі, Трабаўшчына Шарк., Замшына Лёзн. На танцы падуростачкі толькі пачыналі хадзіць. Мацюкова Глыб. Параўн. падлетыш, падлётак, падлётыш у 1 знач., падулетак, падулётак, падшпарак.
ПАДУШАЧКІ мн. Мочкі вушэй. Жалею, што раней не пракалола падушачкі і не ўдзела сярожкі. Янушова Докш.
ПАДУШЧАНІК м. Навалочка. Падушчанікі новыя ў магазін прывязлі, дык усе ўжо разабралі. Янкі Докш.
ПАДХАДЗІЦЦА зак. Управіцца па гаспадарцы. Дай ты мне падхадзіцца, а тады ўжо пра кіно гавары. Сардыкі В.-Дзв. І як гэта мне падхадзіцца скоранька? Савінічы Сен. Параўн. падабрацца, падрабіцца, папорыцца.
ПАДХАДЗЯ, ПАДХАДЗЯШЧА прысл. Даволі многа. Падхадзя зярна намалацілі. Камаі Паст. Падхадзяшча бульбы накапалі. Лужасна Віц. Параўн. парадашна.
ПАДХВАТНЫ, ПАХВАТНЫ прым. Зручны для карыстання. Такі чайнік падхватны дачка падарыла! Мількі Брасл. Якая ў цябе машынка швейная падхватная! Вітунічы Докш. Тапорык у дзядзькі быў пахватны. Андрэева Гар. Параўн. пахадкі.
ПАДХВАТЫ толькі мн. Вілкі, якімі ставяць у печ і выцягваюць з печы катлы. Падхваты ў качарэжніку ператры. Верхняе Глыб. Вазьмі падхваты, каб кацёл зручней было паставіць. Рудня Пол.
ПАДХЛЕБЛІВАЦЦА незак. Ліслівіць. Падхлёблівацца не люблю. Селішча Уш.
ПАДХОДЛІВЫ прым. Ветлівы, прыязны. Чалавек ён падходлівы, харошы. Васілеўшчына Паст.
ПАДХОДЛІВЫ прым. Нахабны. А знойдуцца і такія падходлівыя бабы, што не адчэпяцца самі ад мальцаў. Клінавое Шарк.
76 👁