ПАДСКРОБЫШ, ПАДСКРЁБЫШ, ПАДСКРЭБІШ, ПАСКРОБАК м., памянш. ПАСКРЭБІШКА 1. Хлябец з рэшткаў цеста. Як астаецца цеста, дык тады мы падскробышы пяклі. Варашылы Сен. 2. аг., перан. Апошняе дзіця ў сям'і. Гэта мой падскробыш, наш паследні сынок. Галубчыкі Глыб., Новыя Валосавічы Леп., Замачак Чаш., Далуева Шум. Падскрёбышам быць няплоха, усё яму дастаецца. Задуброўе Віц. Падскрэбіш іхны дужа шустры. Старое Сяло Уш. Пяцёра дзяцей у сям'і, Васька – паскробак. Хацейка Гар. Я, дачушка, апошні ў сям'і – паскробак. Алексінічы Сен. У сорак гадоў радзіла пятую, сваю паскрэбішку. Сахнавічы Глыб.
ПАДСЛАНЕЧНЫ прым. Сланечнікавы. І елі падсладнечныя семкі ўдваіх. Зорнікі Беш.
ПАДСМЕЦЕННЕ н., ПАДСМЕЦІНА ж., ПАДСМЕЦІННЯ н., ПАДСМЁТКА ж., ПАДСМЯТАННЕ, ПАСМЕЦЕННЕ н., ПАСМЕЦІНА ж. Вадкасць, якая застаецца пасля збівання масла ў бойцы; сыроватка. Малая дужа любіць падсмеценне. Сакольнікі Віц. Бліны пякуць на падсмеціне. Двухполле Гар. Пайду падсмеціння карові выллю. Казловічы Гар. Падсмётку мамка карове аддавала. Стасева Лёзн. Падсмятаннем парасят кармілі. Верацеі Шарк. Када масла скалацілі, то, бывала, адкрыеш крышачку – і відна пасмеценне. Езярышча Гар. Пасмеціну я выліваю вон. Доўжа Віц.
ПАДСМЕЦЦЕ н., ПАДСМЯТАНІК, ПАДСМЯТАННІК м. Вяршкі. Бліны макалі ў падсмецце. Сарочына Уш. Не люблю падсмятанік. Хацейка Гар. Сабраць падсмятаннік. Жарцы Леп. Параўн. пастаялка.
ПАДСМЁТКА гл. ПАДСМЕЦЕННЯ
ПАДСМІХІВАЦЬ незак. Падсмейваць, насміхацца. Разве гэта нармальна, калі мужык жонку падсміхіваіць? Асвея В.-Дзв. А ты міне ні падсміхівай. Канашы Гар., Ляхаўшчына Паст. Параўн. падзыгіваць, пад'ялдыківаць у 2 знач.
ПАДСМЫРОДЗІЦЬ зак. Засквaрыць. Дажыліся! Нечым ужо суп падсмыродзіць! Іванск Чаш.
ПАДСМЯТАНІК гл. ПАДСМЕЦЦЕ
ПАДСМЯТАННЕ гл. ПАДСМЕЦЕННЕ
ПАДСМЯТАННІК гл. ПАДСМЕЦЦЕ
ПАДСОБА ж. Дапамога. Хаця б мне падсоба была, я ж старая ўжо, а дзяцей нет. Мікіціха Шум.
ПАДСТАЎКА ж. Рамка для сотаў. Паставіў у вулей падстаўку. Пугачова Докш.
ПАДСТУПЛІВЫ прым. Хітры. О, гэта яшчэ тая зараза, падступлівы, каго хочаш запутаць можыць. Мікіціха Шум.
ПАДТОПА, ПАДТОПІНА, ПАДТОПКА, ПАТОПКА ж. Трэскі, бяроста для падпалу. Падтопа закончылась. Стар Арш. Добра б яшчэ
77 👁