Старонка 91
◀ / 359 ▶
ПАДРАБЛЯЦЦА незак. Упраўляцца па гаспадарцы. Цямнее, трэба ісці падрабляцца. Параўн. падбірацца. ПАДРАЗУМІЦЦА зак. Паразумнець. Тады ўжо падразуміліся і сталі ў хаце сядзець. Рубеж Брасл. ПАДРАІЦЬ зак. Параіць. Саседка падраіла зрабіць капусту так. Узмёны Міёр. Параўн. падсаветаваць. ПАДРАПАЧЫЦЬ зак. Разрыхліць глебу бараной, пабаранаваць. Хачу падрапачыць папар, каб лягчэй было. Моханава В.-Дзв. ПАДРАШЭТНІК, ПАДРЭШАТНІК, ПАДРЯШОТНІК м. Грыб махавік зялёны. Во і падрашэтнікі ё ў лясу. Белая Ліпа Сен. Гэты грыб ядзім, падрэшатнік у нас называецца. Сінякова Шум. Як кароў пасціла, пару падряшотнікаў у кустах нашла. Ноўка Гар. Параўн. падсасноўкі, пітух. ПАДРОБ м. Чарадзейнае дзеянне, якое аказвае шкодны ўплыў на іншых людзей. Мужык мяне кінуў – гэта ж, вядома, падроб. Верхняе Глыб. ПАДРУБНІК м. Карункі. Звязала новы падрубнік. Язна Міёр. ПАДРУГАЦЬ зак. Папракнуць. Падругала дачку ўчора, што не прыехала. Мярэцкія Глыб. ПАДРУЖЭЙНЫ наз. Паляўнічы сабака. У бацькі добрыя падружэйныя. Бешанковічы Беш., Бычыха Гар. ПАДРЭБКІ толькі мн. Ніткі тоўстага валакна. З падрэбак во даўней ткалі мяхі бульбяныя. Папшычы Глыб. ПАДРЭЗАЦЬ зак. Дастаць частку мёду з вулея. Нада падрэзаць пчол. Заточча В.-Дзв. ПАДРЭШАТНІК, ПАДРЯШОТНІК гл. ПАДРАШЭТНІК ПАДСАВЕТАВАЦЬ зак. Параіць. Падсаветавалі знахарку, дык яшчэ хужэй стала. Велеўшчына Леп. Параўн. падраіць. ПАДСАДА ж. Атава; маладая густая трава. Цімафееўка чуць стала ўсхадзіць, а каля яе падсада пашла. Залессе В.-Дзв. На нашай дзялянцы падсада добрая, сена накосім многа. Латышы Глыб. ПАДСАНКІ толькі мн. Невялікія сані. Падсанкі можна прычапіць да саней. Луначарскае В.-Дзв. Каня запраг, а падсанкі ззадзі. Беразіно Докш. ПАДСАСНОЎКІ мн. Грыбы махавікі. Падсасноўкі жоўценькія, чысценькія, у моху. Беразіно Докш. Параўн. падрашэтнік, падрэшатнік, падряшотнік. ПАДСЕДЗЕЦЬ зак. Падпільнаваць. Сёння дзіка падседзеў мой стары. Надазер'е Глыб. ПАДСІВІЦЬ зак. Забяліць малаком, заправіць. Прынясі малако, хачу крупнік падсівіць. Суша Леп. ПАДСКАВАРОДНІК м. Падстаўка для патэльні. На падскаваротнік я і каструлю калі пастаўлю, і кацялок. Гуліна Сен.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 359 ▶