ПАДПАЯС м. Падпяразка, пояс. Красівый падпаяс у плацці. Марачкова Рас. Параўн. падперязка, паяс, повяс.
ПАДПЕРЯЗКА ж. Пояс. Усе падперязкі ў шкапе ляжаць. Галубова Рас. Параўн. падпаяс, паяс, повяс.
ПАДПЕЧНІК м., міф. Дамавік. Дзяцей пужалі падпечнікам. Лазукі Чаш.
ПАДПЕЧЧА, ПАДПЕЧЧЫК гл. ПАДАПЕЧАК
ПАДПІЛАК м. Напільнік. Дай падпілка пілу патачыць. Моханава В.-Дзв. Падпілкам тачылі пілу. Смародзіна Лёзн.
ПАДПІНАЦЬ незак. Падвязваць, падпіраць. Памідоры нада падпінаць, а то павалюцца. Дрысвяты Брасл.
ПАДПІНКА ж., ПАДПІНКІ толькі мн. Частка конскай збруі, вупражы. Падпінка ляжыць у пуні. Старнікі Глыб. Падпінкі добрыя, ужо колькі гадоў у мяне. Дамашы Брасл.
ПАДПЛЁТАЧНІК м. Пляткар. З падплётачнікамі адрадзяся ні вадзілася. Клясціцы Рас.
ПАДПЛОТНІК м. Падтыннік. Падплотнік таго так і называецца, што расце пад плотам. Павулле Уш.
ПАДПОЛЛЯ н., ПОДПАЛ м. Падполле, паглыбленае ў зямлю памяшканне пад падлогай для захоўвання садавіны, агародніны і інш. Бульбу ў падполля сыпаць будзем. Лужасна Віц. У старай хаці ў нас падполля саўсім маленькае было. Канашы Гар. Свякроў мне расказвала, як яе мачыха была са злосці ў подпалі закрыла. Казловічы Гар. Карзіну з бульбай у подпал высыпай. Жабыкі Дубр. Параўн. падмосця, падпамосце, подграб, прыгрэбіца.
ПАДПОЛНАТА ж. Час паміж маладзіком і поўнатай. Пераваліла на падполнату. Буеўшчына Шарк.
ПАДПРУГА ж. 1. Частка конскай збруі, папруга. Падпруга ляжыць на відным месце. Баршчоўка Віц. Падпруга саўсім худая ўжэ, нада новую. Гунчанкі Віц. 2. Раменны пояс, папруга. Калі ішлі касіць, падпругай апаясывалісь, каб спіна ўвечарку не балела. Лугавыя Віц.
ПАДПРЫПЕК, ПАДПРЫПЕЧАК м. 1. Падпечак. Пашчапай дроў і ў падпрыпек палажы. Драгуны Міёр. Падпрыпечак поўны дроў. Фарынава Пол. Параўн. падапечак, падпечча, падпеччык. 2. Пляцоўка перад топкай рускай печы, прыпечак. Скавараду пастаў на падпрыпечак. Залессе В.-Дзв. Падпрыпечак ёсць у кажнай печы. Луначарскае В-Дзв.
ПАДРАБІЦЦА зак. Управіцца па гаспадарцы. Падрабілася і лягла паляжаць. Ляхаўшчына Паст. Параўн. падабрацца, падхадзіцца, папорыцца.
ПАДРАБІЦЬ незак. Чараваць, калдаваць. Калі падробіць злы чалавек, у сям'і шчасця не відаць. Кошчава Беш.
81 👁