нада было воз дроў спаліць, пакуль усё зварыцца. Іскра, Марцінава В.-Дзв., Вялікі Поўсвіж Леп., Лукашова, Масленікі Паст., Сарочына Уш., Коравічы, Марынцы Чаш.
ПАДНЯВЕСНІЦА ж., абрад. Шаферка, старшая дружка нявесты ў вясельным абрадзе. Паднявесніца прыехала з дарагім падаркам. Луцік Чаш.
ПАДОБРЫЦЦА зак. Памірыцца. Падобрыліся дружбаны. Свяча Беш.
ПАДОЛ м. Месца на рацэ, дзе мыюць бялізну. Панясу на падол і памыю ўсё там, хоць і далекавата. Рэдзькі Дубр.
ПАДОЛАК гл. ПАДНАДОЛАК
ПАДОНКІ толькі мн. 1. Адгон, малако, абястлушчанае на сепаратары. Пасля сепаратара ўжэ падонкі астаюцца. Ліпкі Віц. 2. Муць, дробныя часцінкі ў вадкасці (кампоце, соку і інш.) на дне слоіка. Кампот выпілі – адны падонкі на дне асталіся. Лужасна Віц.
ПАДОЎЖНЯ ж. Адтуліна, ляток у вулеі. Уцякаюць пчолы ад дажджу, аж у падоўжні не памяшчаюцца. Анціпенкі Дубр.
ПАДОХЦІ зак., груб. Здохнуць. Лепей падохці, як так жыць. Абруб Глыб.
ПАДПАВЕЦЦЕ гл. ПАВЕЦЦЕ
ПАДПАДОЛАК гл. ПАДНАДОЛАК
ПАДПАЛІВАЦЬ незак. Распальваць, прымушаць гарэць. Раніцай, як устану, печ падпаліваць пачынаю. Драбаўшчына Глыб.
ПАДПАЛЛЕ н. Трэскі, шчэпкі для падпалкі. Куча падпалля каля печы ляжыць. Пірагі, Савіна Дубр. Параўн. паджога, падтопа, падтопіна, падтопка.
ПАДПАМОСЦЕ гл. ПАДМОСЦЯ
ПАДПАР м. Папар. У сённяшні год будзем падпар пахаць. Лугавыя Віц. Параўн. папар, параніна, параніна, параніна, парына.
ПАДПАР м. Месца на рацэ, якое не замярзае ўзімку. Дзе цёплае места ў рацэ, якое ў мароз не замярзаіць, то падпар кажуць. Пліса Глыб.
ПАДПАСТАК м. Падпасак. Унук мой летам падпасткам быў, каровак пасціў. Барсукі В.-Дзв.
ПАДПАСЦІ зак. Правінавацішча. Мусіць, падпаў, раз судзіць будуць. Уна Лёзн.
ПАДПАХАЦЬ зак. Падмесці. Во як набегалі, нада цяпер за вамі падпахаць падлогу. Таўкіні Шарк.
ПАДПАШАК м. Ахапак сена, саломы. Прынясі падпашак з сарая і засцялі ў свінкі. Папкі Міёр.
ПАДПАШША н. Падпахі. Сукенку пашыла, але ў падпашшы нешта нядобра. Запруддзе Глыб.
81 👁