У падмосці бульба прарасла. Смалоўка Гар. У падпамосце мы бульбу на зіму ссыпаем. Ваўчо Уш. Параўн. падполля, подграб, подпал, прыгрэбіца.
ПАДМУРОВАК м., ПАДМУРОЎКА ж. Падмурак. Хата старая, падмуровак асеў. Мацюкова Глыб. Нада пабяліць падмуровак. Мікалаёва Міёр. Падмуровак ужо трэснуў. Белая Ліпа Сен. Падмуроўку зрабілі ўжо. Беразіно Докш. Параўн. падмоснік у 1 знач.
ПАДМЫЦЬ зак. Памыць падлогу. Заўтра ў кухні падмыю. Кулакова Віц., Ноўка Гар. У хаце нада было б падмыць ужэ. Заобаль Шум.
ПАДМЯЛКІ толькі мн. Адходы льну. З падмялак путы вілі. Белькі Паст.
ПАДМЯЦІНКА ж. Мясныя адходы. Накруцілі фаршу на катлеты, а ўсе шкуркі ды падмяцінку пааддавалі катам ды сабакам. Нізкабор'е Віц.
ПАДМЯШАЦЬ зак. Акучыць. Як ета так: бульбы не падмяшаць матцы? Селішча Арш. Параўн. падакучыць.
ПАДНАВЕС м. Навес. Паднавес шчэ дравамі незапоўненый. Казімірова Пол. Схадзі ў паднавес, там на жэрдках мяхі вісяць. Гілі Чаш. Параўн. падшопка.
ПАДНАДОЛАК, ПАДОЛАК, ПАДПАДОЛАК, ПАНАДОЛАК, ПАНАДОЛЬНІК м. Ніжні край сукенкі, кашулі і інш., падол. Падшый паднадолак, ходзіш, як абадранка. Стралкі В.-Дзв. Абрэзаць паднадолак. Пугачова Докш., Лескавічы Шум. Падолак аж да зямлі. Валкалата Докш., Кулінава Уш. Падпадолак абрубліваю. Беразіно Докш. Атарваўся ў спадніцы панадолак. Пугачова Докш. Панадольнік адарваўся. Пашкі Шарк.
ПАДНАРАЎ прысл. Даспадобы. Адрэманціраваць хату хочацца, каб усім паднараў было. Абруб Глыб. Хлопец мне паднараў. Васілеўшчына Паст.
ПАДНЕБАВІК м. Палявы грыб вялікага памеру. Ідзі пазырай паднебавікаў. Шарагі Міёр.
ПАДНЁМКА ж. Частка збруі. Конь чуць паднёмкі не парваў. Укля Брасл.
ПАДНОЖКІ толькі мн. Шэрсць, абстрыжаная ў авечак каля ног. Воўну кладзі аддзельна, падножкі – аддзельна. Даўгабор'е Рас.
ПАДНОЖНІК м. Невялікі дыван. Купілі красівы падножнік. Новая Яблынька Тал. Палавік. Падножнік новый звізала. Булаўкі Пол. Параўн. паловік.
ПАДНЯБЕННЕ н. Верхняя ўнутраная частка печы. Печка ў мяне старая, нада каго прасіць, каб хоць паднябенне падмацаваць. Камары Віц. Летам паднябенне ў печы рэманціравалі. Язна Міёр. Як у каго печ складзена: у каго паднябенне нізкае, дык і варыцца ўсё скора, а ў нас
83 👁