ПАДЛЁТЫШ, ПАДЛЁТАК, ПАДЛЁТЫШ, ПАДУЛЁТАК м. 1. Падлетак. Ванька Данілаў яшчэ падлётыш. Сокарава Беш., Залучча Гар., Грынеўшчына Докш. Сын у яе малы яшчэ, падлётак. Сасновая Докш. Даўно гэта было, я яшчэ падлётышам быў. Гаршчэўшчына Тал. От, цяпер гэтыя падулёткі, толькі чорта і твораць напіўшыся. Новы Пагост Міёр. Параўн. падуростак, падуростачак, падшпарак. 2. ПАДЛЁТЫШ м. Птушанё. Вуткі ў мяне падлётышы. Урбаны Брасл. Сярод варон былі і падлётышы. Шчотнікі Гар., Івоніна Шум.
ПАДЛІЗЛІВЫ, ПАДЛЫЖНЫ прым. Пра таго, хто падлізваецца, дагаджае; падліза. Не люблю такіх падлізлівых, як ты. Івесь Глыб. Во ўжо дзе падлыжны малы! Гацькаўшчына Арш.
ПАДЛІЦА ж., груб. Дзяўчына або жанчына, якая робіць подласці. Падліцу эту Таньку відзець не хачу. Пішчалава Арш.
ПАДЛІЦА ж. Пляма карычневага колеру на скуры; радзімка. Вялікая падліца на шыі. Пашкі Шарк.
ПАДЛОЖНІКІ мн. Бервёны, на якія насцілаецца падлога. Калі хату строілі, дык падложнікаў каля сарака заказалі. Коравічы Чаш. Параўн. падмоснік, падмосцік у 2 знач.
ПАДЛОЎЧЫ прым. Хуткі, жвавы. Хлопец той дужа падлоўчым быў. Серкавіцы Тал.
ПАДЛЫЖНЫ гл. ПАДЛІЗЛІВЫ
ПАДМАНАК м. Ашуканец, падманшчык. Тыя два хлопцы – дзявочыя падманкі. Пышна Леп.
ПАДМАСЦЕР м. Памочнік, падмайстар. Бацька не адзін работаў, у яго быў падмасцер адзін. Арцёмава Лёзн.
ПАДМАЎЛЯЦЬ незак. Падгаворваць каго-н. У нас такія людзі ёсць, што падмаўляюць адзін другога і змовы робяць. Кошчава Беш.
ПАДМЕЛЬНЫ м. Млынар. Падмельны рукавадзіць млынам, меліць на млыні. Ясева Міёр.
ПАДМЕШВАЦЬ незак. Акучваць. Падыходзіць час бульбу падмешваць. Тумінічы Арш. Пара ўжо бульбу падмешваць. Гаршчэўшчына Тал. Параўн. плужкаваць.
ПАДМІШУРЫЦЬ зак. Падмануць. Падмішурыў я суседа. Станіславова Дубр.
ПАДМОРНІК м. Шуфляда. У падморніку пуста. Опса Брасл.
ПАДМОСНІК, ПАДМОСЦІК м. 1. Падмурак. На падмосніку дзержыцца пол. Ларынаўка Арш. Параўн. падмуровак, падмуроўка. 2. часцей мн. Бярвенне, на якое насцілаецца падлога. Пол мяняць нада: падмоснікі пагнілі. Абольцы Тал. Я сам гэныя падмосцікі ставіў. Абольцы Тал. Параўн. падложнік.
ПАДМОСЦЯ, ПАДПАМОСЦЕ н. Падполле, паглыбленае ў зямлю памяшканне пад падлогай для захоўвання садавіны, агародніны і інш. У Тасі падмосця не бульбай, а абы-чым загружана. Зубава Арш.
77 👁