ПАДЗОРНІК, ПАДУЗОРНІК м. Упрыгожанне для ложка, кавалак тканіны, у якім ніжні край абшыты брыжамі ці карункамі; падзор. Раней дзяўчаты падзорнікі вышывалі, а ціпер нічаво ні нада. Кузняцова Віц. Добры пашыла падзорнік. Белая Ліпа Сен. Падузорнік змяніць нада. Дзёрнавічы В.-Дзв. Ложак без падузорніка некрасівы, жалеззе тарчыць. Зарачыцак Докш., Клясціцы Рас. Параўн. падвес.
ПАДЗЫГІВАЦЬ незак. Падсмейваць, насміхацца. Вот не люблю, як падзыгіваюць. Залессе В.-Дзв. І так дрэнна, а тут яшчэ ўсе падзыгіваюць. Празарокі Глыб. Пасварыцца мы не пасварымся, але падзыгіваць мяне тожа не нада. Вісяты Міёр. Параўн. падсміхіваць, пад'ялдыківаць у 2 знач.
ПАДЗЯЛЁНКА ж. Восеньскі грыб чарнавата-зялёнага колеру, радоўка шэрая. Падзялёнак няма ў лесе. Зарачыцак Докш.
ПАДЗЯМЕЛЬНІЦА ж., асудж. Дрэнная, нізкая ў маральных адносінах жанчына. Падзямельніца яна старая, змяя падкалодная! Абруб Глыб.
ПАДЗЯНІЦА ж. Падзёншчына. У пана ў падзяніцы служыла. Стары Лепель Леп.
ПАДКАРАГОДЗІЦЬ зак. Знайсці, прывабіць хлопца. Пра яе і не падумаеш, а яна плясала дый хлопца сабе падкарагодзіла. Межава Арш.
ПАДКІЛЬЗАЦЬ зак. Зацугляць (каня). Падкільзаець каня свайго і вечарам прыедзець да нас. Фролкавічы Беш.
ПАДКЛАД м., ПОКЛАДЗЬ, ПОКЛАДКА ж. Поклад. Яек дажа на падклад няма. Жарцы Леп. Адно яйцо на гніздзе на покладзь астаў. Канашы Гар. Што твая покладзь, калі яна ў іншае месца ходзіць несціся. Абруб Глыб. Покладзь трэба на гняздо палажыць. Матырына Леп. Покладзь не бяры. Загарадна Лёзн. Покладку сёння куры склявалі. Велеўшчына Леп.
ПАДКОСНІКІ толькі мн. Нязжатыя сцёблы збожжавых. Бываіць, нячыста жнуць, то кажуць: "Падкоснікі стаяць ззаду". Анкуды Паст.
ПАДКРЭП'Е н., зб. Адходы памолу ад круп. Бывала, свіней толькі падкрэп'ем і кармілі. Слабада Шум.
ПАДКУРЫЦЬ зак. Падпаліць. Мокрыя дровы падкурыць цяжка. Старнікі Глыб.
ПАДЛАДЗІЦЬ зак. Падгледзець пчол. Надабі падладзіць пчол, вымаць рамкі з мёдам. Жоўніна В.-Дзв.
ПАДЛАКОТНІК м. Падаконнік. Я ўсе падлакотнікі абоямі залапіла. Слабада Дубр. Параўн. падаконак, падаконка.
ПАДЛАСІЦА ж. Звер ласка. У пастку папалася падласіца. Моханава В.-Дзв.
76 👁