многа вазонаў на яго ўлазіць, каб паставіць на сонца. Мурагі Рас. Параўн. падлакотнік.
ПАДАКУЧЫЦЬ зак. Злёгку акучыць (пра бульбу). Нада падакучыць трохі бульбу. Барсукі Арш. Параўн. падмяшаць.
ПАДАЛА н. Зламанае ветрам дрэва. Пасля такога бурану столькі падалаў у лясу! Кавалькі Міёр.
ПАДАЛЕХАВІК, ПАДАЛЕШНІК, ПАДАЛЁШНІК м., бат. Грыб свінушка тонкая, кабылка. Падалехавікі, свінні і курачкі – гэта адны і тыя ж грыбы. Доўжа Віц. Падалехавікі пака данясеш дамой, дык аж чорныя стануць. Крынкі Лёзн., Падбярэззе Тал. У лясу многа падалешнікаў. Андрэеўшчына Арш., Арляны Сен. Падалёшнікаў многа і лісічак. Еўлахі Тал. Параўн. пітушкі.
ПАДАЛІЦЫ, ПАДАЛЬЦЫ, ПАДАНІКІ, ПАДАНКІ, ПАДУНЦЫ мн., ПАДАЛЬ ж. Апад з пладовых дрэў. Зрання пад яблынямі столькі падаліц ляжыць. Дзяйкі, Котава, Ходцы Віц., Гарані Гар., Баяноўшчына Пол., Слабада Шум. Пад грушай многа падальцаў. Дрысвяты Брасл. Паданікаў набраў цэлую карзіну. Лукомль Чаш. Пад канец лета ўся трава паданкамі завалена. Опса Брасл., Белая Ліпа, Вялікая Пярэспа Сен. Набяры падунцоў на кампот. Дзеркаўшчына Глыб. Схадзі пад яблыню і падбяры падаль карові. Канашы Гар. Летам косім каровам траву, падаль пад яблынай сабіраем. Сяло Лёзн. Параўн. пуканікі, пукаўкі.
ПАДАПЕЧАК, ПАДПЕЧЧЫК м., ПАДПЕЧЧА н. Падпечак. Загані курэй у падапечак. Слабада Шум. У падпеччыку патэльня твая. Янкі Докш. У падпечча можна класць дровы, каб высахлі. Ларынаўка Арш. Параўн. падпрыпек, падпрыпечак у 1 знач.
ПАДАРОЖНІКІ мн. Грыбы апенькі. Набралі многа падарожнікаў. Сарочына Чаш.
ПАДАРОЖНЫ м. Спадарожнік, чалавек, які знаходзіцца ў дарозе разам з кім-н. Ішла я на хутар не адна – падарожны ўстрэціўся. Арлея Пол.
ПАДАРЭШАЎНІК м. Трава, якая расце пад кустом арэшніку. Малады падарэшаўнік. Старое Сяло Віц.
ПАДАСІНІК м. Падасінавік. Падасінік знайшла. Фарынава Пол. Пайду ў лес за падасінікамі. Матырына Уш.
ПАДАТКНУЦЬ зак., груб. Даць хабар. Як не падаткнеш, так нічога і не будзе ў тым судзе. Шантары Докш.
ПАДАЎКІ прым. Падатлівы. Хлопец рос у яе падаўкі. Пятровічы Шарк.
ПАДАЦЦА зак. Схуднець. Я за ету зіму крэпка падаўся. Зябліны Шарк. Параўн. паблажаць.
ПАДАШВА ж. Падэшва. А якая гэта хвароба, калі падашва баліць? Барздоўка Арш. Падашва ные. Грынеўшчына Докш.
75 👁