Старонка 81
◀ / 359 ▶
ПАГУЛЯНКА ж., ПАГУЛЯННЕ н. Гулянка. Вазьмі паўлітра на пагулянку. Анкуды Паст. Пайдзём на пагулянне? Бугаі Сен. Параўн. пірушка. ПАГУР, ПАГУРАК, памянш. ПАГУРАЧАК, ПАЎГОРАК, ПРЫГУРАК, ПУГУРАК м. Узгорак. Пагур – усегда сухая сенажаць. Абруб Глыб. Заснеш на пагурку, а каровы ў шкоду пабягуць. Рубеж Беш. З крутога пагурка баюся ехаць на кані. Латышы Глыб., Слабодка Брасл., Папшулі, Калінавая Міёр. Саўсім я старая стала, пад пагурак падняцца не магу. Галбея, Дварчаны, Казлоўшчына Паст., Слабада Уш. За пагурачкам канава пачыналася. Шаркаўшчына. З нашага паўгорка ўсю аколіцу відаць. Бігосава В.-Дзв. З-за прыгурка ўсё роўна не відна. Баравуха Пол. Машыну на пугурку паставілі, каб відна была. Вярхоўе Беш. З гэнага пугурку ўсё сяло відна. Надазер'е Глыб. А як пачнеш капаць, дык на пугурку бульба большая. Воцькавічы Уш. На пугурку збіраліся. Луцік Чаш. ПАГЭМТАНЫ дзеепрым. Пакамечаны. Кофта мая зусім пагэмтаная, трэба разгладзіць. Янкі Докш. Параўн. пажмяканы ў 2 знач., пакомканы. ПАДАБАБАК, ПАДБАБАК м., ПАДБАБКА ж. Грыб абабак, звычайна са светлай шапкай. Падабабак цяперака звёўся. Белая Ліпа Сен. Баравікоў дужа няма, а падабабкі ёсць. Пралетарыя Уш., Латыгалічы Чаш. Падбабкам падбярозавік у нас называюць. Доўжа Віц. Падбабак добра сабіраць і сушыць для зімы. Азёрцы Глыб. Красівенькія падбабкі, як на рысунку. Іванькі Міёр., Дроздава Тал. Падбабку нашоў. Гарадок. Параўн. падбярознік. ПАДАБЕДАК м. Час перад абедам. Учора ад падабедка да самай ночы ўбіралі ў пограбе. Дразды Беш. ПАДАБРАЦЦА зак. Управіцца па гаспадарцы. Работу парабіла, падабралася ўжо. Мярэцкія Глыб. Пакуль бацька прыедзе, трэба падабрацца. Грынеўшчына Докш. Падабралася ўжо, свінням дала, курэй пакарміла. Янкі Докш. Параўн. падрабіцца, падхадзіцца, папорыцца. ПАДАБРАЦЦА зак. Сабрацца. Пакуль касіць падбёрыцца, сонца сядзець. Сокарава Беш. ПАДАБРАЦЬ зак. Прыбраць у хаце. Нада б у хаце падабраць. Амбросенкі Шарк. ПАДАЕНКА, ПАДАЯНКА ж. Міласціна. Цяпер ён сядзіць і просіць падаенкі. Вярэнькі Паст. Ніхто зараз падаянку не дае. Казлоўшчына Паст. Жабракі на Ганну пад Касцёл прыхадзілі і падаянку прасілі. Варапаева, Гута, Лынтупы Паст. ПАДАКОНАК м., ПАДАКОНКА ж., ПАДВАКОННЕ н. Падаконнік. Падаконак у вакне згніў, нада новый. Сяляўшчына Рас. Пастаў букет на падаконку. Жаўры Беш. Падваконне шырокае, дык
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 359 ▶