ПАГЛЁД м. Погляд. Мой мужык закахаўся ў мяне з першага паглёду. Велеўшчына Леп.
ПАГЛОСКІ толькі мн. Рэха. Адбіваюцца паглоскі. Белае Паст.
ПАГНЁНЫ дзеепрым. Пагнуты. Пагнёнае вядро. Дунілавічы Паст. Параўн. пагбаны.
ПАГОГАЦЬ зак. Пагаварыць, пагаманіць. Пагогалі троху – і тым скончылася. Засценак Сен.
ПАГОДНІ прым. Кучавы (пра воблакі). Хмары нешта сёння пагоднія. Баравуха Пол.
ПАГОДНІК м. Цяля, якое перазімавала. Добры ў яе пагоднік, расцець быстра. Суша Леп.
ПАГОДНІКІ гл. ПАГАДКІ
ПАГОЙКАЦЬ зак. Пакрычаць, пагукаць. Пагойкай у лесі, каб не заблудзілась. Заточча В.-Дзв., Канашы Гар.
ПАГОН м. Паласа зямлі. Паставілі хаткі на пагонах тых. Грышаны Віц.
ПАГОНІШЧА н. Паша. Утрачкам з кароўкамі на пагонішча ішлі. Казімірова Пол. Параўн. падбішча, пасвішча.
ПАГРАБНЯ, ПАГРЭБІЦА, ПАГРЭБКА ж. 1. Памяшканне для захоўвання бульбы на зіму, склеп. У паграбне і летам халодна. Ларынаўка, Тумінічы Арш. У паграбню яшчэ рана бульбу сыпаць. Іскозы Дубр. Ідзі ў паграбню, вазьмі цыбулю. Літусава Сен. Паграбня вышла на славу: глыбокая, прасторная. Пачаевічы Чаш. Бульбу зручна захоўваць у пагрэбіцы. Коравічы Чаш. Сёлета пагрэбка ўжо будзе поўная: год дужа ўраджайны. Бабічы Глыб. Параўн. подграб, прыгрэбіца. 2. Прыбудова да пограба ў яго пярэдняй частцы. У паграбне ў мяне ляжыць тая картопля, каторая не памясцілася ў пограб. Гаршчэўшчына Тал. Параўн. прыклетнік, прысклепнік. 3. Самае высокае, сухое месца на агародзе. Бульбу нясі і рассып на паграбні – няхай сушыцца на сонцы. Пірагі Дубр.
ПАГРАЛЁНІСТЫ, ПАДГАЛЁНІСТЫ прым. 1. Даўганогі, цыбаты. Сынок у цябе такі пагралёністы. Філімонава Гар. Брат падгалёністы, ніскладны. Халамер'е Гар. 2. Пра нешта высокае. Капуста вырасла пагралёністая. Макары Гар.
ПАГРАМЧЫЦЬ зак. Павялічыць гук. Паграмчы крыху радыё, трэба надвор'е паслухаць. Задоры Леп.
ПАГРОБКІ толькі мн. Рэшткі сена ці саломы, што засталіся пасля ўборкі на полі. Пагробкі карове пад ногі ўкінь. Залессе В.-Дзв. Ідзі сабяры пагробкі і прынясі цялятам. Прыпернае Глыб. Брыгадзірка дала воз пагробак, вот і ўсё сена. Кашталянаўшчына Глыб.
ПАГРЭБІЦА, ПАГРЭБКА гл. ПАГРАБНЯ
84 👁