яшчэ нешта скажу! Канашы Гар., Паташня Міёр. Пагодзь, пагодзь, не спяшы! Камаі Паст., Верацеі Шарк.
ПАГАДЗЯ прысл. Пазней, праз некаторы час. Прыдзі пазней, пагадзя, як я буду дома. Слабодка Брасл. Карову падаю пагадзя. Дзёрнавічы В.-Дзв., Лужасна Віц., Канашы Гар.
ПАГАДКІ, ПАГОДНІКІ мн. Дзеці, якія нарадзіліся адзін за адным праз год. Мы з сястрой пагадкі, разніца ў паўтара года. Дзёрнавічы В.-Дзв. 2. Аднагодкі. З сястрой мы пагоднікі, толькі я радзілась у начале года, а яна – у канцы. Пунішча Віц. У яе пагоднікі дзеці, а на выгляд не скажаш. Ураджайная Глыб. Пагоднікі – дзеці, якія радзілісь у адзін год. Вялікае Сяло Лёзн.
ПАГАЛІЦЬ зак. Павандраваць, пахадзіць. Пагаліў, пагаліў недзе цэлы год, а цяпер паявіўся і яшчэ нечага хочыць. Лужкі Шарк.
ПАГАЛОЎШЧЫНА ж. Забой жывёлы. У нас заўтра пагалоўшчына будзіць – во мяса наядзімся. Кавалі Глыб. Цяпер пачці каждый дзень у людзей пагалоўшчына – усе свіней рэжуць, патаму што чума афрыканская. Язна Міёр. Перад Вялікаднем усягды пагалоўшчына: якое ж свята без мяса! Дзёрнавічы В.-Дзв., Лукашова Паст. 2. Частаванне пасля забою жывёлы. Пасля таго, як мяса спарадкуюць, устраівалі пагалоўшчыну. Варапаева Паст. Сасед, як заколіць кабана, просіць да сябе на пагалоўшчыну. Дзёрнавічы В.-Дзв., Гута Паст. 3. Свежына. Як кабана заколюць і прынясе мне сусед сала, мяса, на гэта ў нас кажуць "пагалоўшчына". Беразіно Докш.
ПАГАЛЯШКА ж. Палка. Як палучыш пагаляшкай па руках – лазіць не будзеш у сад! Папкі Міёр.
ПАГАННІКІ мн. Паганкі, неядомыя грыбы. Гэта, відаць, паганнікі растуць. Шарагі Міёр.
ПАГАНЯЦЬ незак. Спаганяць, патрабаваць. Не паганяй ад яго грошы. Альхоўцы Шарк.
ПАГАРЭЛАЎКА ж. Пажарышча; месца, дзе выгаралі кусты ці лес. Схадзі на пагарэлаўку, можа, што там знойдзеш. Папшычы Глыб. Параўн. палішча, паля, палянішча.
ПАГАРЭЛЬЦЫ мн. Грыбы, якія растуць на выгарынах. Унукі набралі адных пагарэльцаў. Малыя Пышнагоры Леп. Параўн. пажаркі, пажарнікі, папялушкі.
ПАГБАНЫ дзеепрым. Пагнуты. У старым пагбаным тазу пол мый. Канашы Гар. Параўн. пагнёны.
ПАГБАЦЬ зак. Пагнуць, сагнуць, пакарабаціць што-н. Матацыклам ванну зацапіў на дваре, пагбаў край. Лужасна Віц. Пагбаў ключ увесь: гараж ні адкрываўся. Вярэчча Гар.
ПАГЕРГЕТАЦЬ зак.,экспр. Пасмяяцца, парагатаць. Пагергеталі – і досыць. Буеўшчына Шарк.
78 👁