Старонка 78
◀ / 359 ▶
Павуцёня ляціць – значыць, баб'е лета ўжо. Двухполле Гар. Не хачу, каб павучына па ўсей хаце вісела. Слабодка Брасл. Толькі ў плахой хазяйкі ёсць у хаце павучына. Лукомль Чаш. Павучыння ў хаце многа, знімі. Канашы Гар., Пліса Глыб., Пашкі Шарк. Павук віець паўчынне. Варапаева Паст. ПАВУЦІННІК м. Кмен. Насабіралі сноп павуцінніку. Вялікая Пярэспа Сен. ПАВУЧЫНА, ПАВУЧЫННЕ гл. ПАВУТА ПАВЫВАЛІЦЦА зак. Павывальвацца, вываліцца. Павывалілася з карманаў усё. Ноўка Гар. Павываліліся кнігі з рук. Слабада Шум. ПАВЫДУРНЯЦЦА зак. Пасваволіць, падурэць нейкі час. Троху павыдурняліся – і досыць. Карасіна Брасл. ПАВЫМА прыназ. Міма; не спыняючыся, не затрымліваючыся каля чаго-н. А ён прабег павыма мяне. Бігосава В.-Дзв. ПАВЫСМЫКАЦЬ зак. Выцягнуць. Нада лён з вады павысмыкаць. Івоні Сен. ПАВЫЦЯГАЦЦА, ПАВЫЦЯГАВАЦЦА зак. Выступіць знутры, паказацца на паверхні чаго-н. Ад работы жылы на руках павыцягаліся. Сяло Гар. Паглядзі, як джылы на руках павыцягаваліся. Селішча Арш. ПАВЫЧАЎРЫЦЬ зак. Перасохнуць. Дажджоў ужо столькі не было, зямля павычаўрыла ўся. Баева Дубр. ПАВЫШЭЙ прысл. Вышэй. Павышэй людзей не сажайся. Велеўшчына Леп. ПАВЭДЗГАЦЬ зак. Пабіць, разбіць што-н. Малыя павэдзгалі ўвесь хрусталь мне. Пачаевічы Чаш. ПАВЭДЛАК, ПАВЭДЛУК прыназ. У параўнанні з чым-н. ці кім-н. Павэдлак з прошлым годам ураждай у гэтым многа лепшы. Мікалаёва Міёр. Павэдлук астатніх я была саўсім малая. Лынтупы Паст. ПАВЯЗ м. Планкі, якімі звязваюцца кроквы ля скрыжавання. Ненадзёжны павяз. Лескавічы Шум. ПАВЯРБОЎКА ж. Найм на працу; вярбоўка. Чаго на павярбоўку не прыхадзіла? Ула Беш. ПАВЯРХОЎКА ж. Рыба верхаводка. Дзед нацягаў адных павярховак. Балаі Паст. ПАВЯСНІЦА ж. Пояс у штанах, нагавіцах. Прышыць нада ў штанах павясніцу, зачапілася была недзе. Грышаны Віц. ПАГАДАВАЦЬ незак. Спагадаць. Ціпер маладыі не пагадаваюць старым. Жоўніна В.-Дзв. ПАГАДАНКА ж. Байка. Такая пагаданка была: дзеці асталіся ў хаце, выходзя баранчык з печы і гуляе з імі. Ясюкі Паст. ПАГАДЗІЦЬ зак. Пачакаць. З уборкай нада пагадзіць трохі. Дзёрнавічы В.-Дзв. Пагадзі, я зараз прыду. Макаранкі Лёзн. Пагадзі,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 359 ▶