Старонка 62
◀ / 359 ▶
недапошлівы, недапошны, нездаляшчы, нездаравячы, нездараўчаны, нідапошлый, ніякій у 3 знач., нэнзны. НЕМАК м. Нямы чалавек. У суседзяў дзіця-немак народзілася. Пушкі Лёзн. Параўн. нямтур, нямчур, нямтурнік. НЕМАРАСЦЬ ж. Трывога, неспакой. Туды-сюды ходзіш, калі бываіш у немарасці. Пурышкі Гар. НЕМАРАЧ ж. Глухое, цёмнае месца; цемра. Пражыла ў немарачы ўсё жыццё. Ваўчо Уш. У немарач не хадзі – не выйдзеш і ніхто цябе не знойдзець. Савенічы Сен. Пробкі выбіла – сядзі без святла ў немарачы. Камары Віц. ◊ КАБ НА ЦЯБЕ НЕМАЧ Зламыснае пажаданне, праклён. Каб цябе немач за гэткую работу! Пашкі Шарк. Параўн. нечысцё. НЕМАЧКІ прысл. Моўчкі. Неяк напужалі нас, дык увесь вечар немачкі сядзелі. Ліпаўкі Докш. ◊ НЕМАЧКІ КРЫЧАЦЬ прысл. Моцна, роспачна крычаць. Малы немачкі крычаў – баяўся чужога сабакі. Мацюкова, Бортнікі Глыб., Белая Ліпа Сен. Чаго ты немачкі крычыш? Аглохнуць можна. Кажары Чаш. Параўн. нагвалт. НЕНАВІДНЫ прым. Ненавісны. Гэты чалавек мне ненавідны. Фарынава Пол. НЕНАТЛАНЫ прым. Ненасытны, пражэрлівы. Во сабака ў міне ненатланы, не пракарміць! Трыгубцы Віц. НЕПАВАРОТНЫ, НЕПАВАРОТКІ прым. Непаваротлівы; няспрытны. Наеўся ад душы, стаў, як кабан, непаваротны. Марчанкі Гар. Які непаваротны ты, дзед, стаў! Загацце Чаш. Яна такая непавароткая стала. Мікіціха Шум. Параўн. нейкаверны, неўсюлюкі, нідалугій у 2 знач., нясклёпісты. НЕПАГОДЗІЦА, НЕГАДЗЬ ж. Непагода, непагадзь. Сёння на дварэ непагодзіца. Серкавіцы Тал. О, якая негадзь – ідзець дождж. Астроўна Беш. У негадзь воўк смялей цягаецца. Мілашы Брасл. НЕПАКАЗАНА прысл. Вельмі многа. А жукоў на бульбе – непаказана! Камаі Паст. Параўн. навалом, настаяшча. НЕПАСЛУШНІК, НЕСЛУХАНЕЦ м., экспр. Неслух, свавольнік. Растуць непаслушнікі-мальцы, нікога ў рязон браць не хочуць. Ляхаўка Дубр. Сто разоў гаварыла ўжо гэтаму неслуханцу, а ён усё міма вушэй прапускаіць. Іванск Чаш. Параўн. накальніца, няўседа, няўструй. НЕПАТРЭБ'Е н., зб. Тое, у чым няма патрэбы (рэчы, прадметы); непатрэбшчына. Трэба выкінуць гэтае непатрэб'е. Мядзведзева В.-Дзв. Як тут, дык і непатрэб'е нада, а перавозіць яго ў горад к сыну ні буду. Халамер'е Гар. НЕПАХАРОНЕТЫ прым. Непахаваны. Брат з вайны не вярнуўся, можа, непахаронеты дзе. Перамонт Лёзн.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 359 ▶