Старонка 63
◀ / 359 ▶
НЕПЕРАЛІЎКІ, НЕПЯРЭЛІЎКІ мн. Непрыемнасці, нягоды. У мяне ў гэтым месяцы ўсё нейкія непераліўкі. Камаі Паст. Такія непераліўкі, не знаю, што і дзелаць. Старое Сяло Уш. Развяла тут непярэліўкі, не плач. Забалацце Леп. Параўн. налёты, недаброцце, ніпуцёвіца. НЕПРЫЛЮДАК, НЕДАЛЮДАК аг., экспр. Нелюдзімы чалавек, нелюдзь. У тэй хаце непрылюдак жывець – адзін усю жызню. Нарыца Паст. А ён усё адзін і адзін, ніхто яму і ні нада, непрылюдак нейкі. Балаі, Перавознікі Паст. Дачка троху недалюдак была: мы ўсе, бываець, сядзім тут, а іна ў тую хату пойдзіць. Грэцкія Міёр. НЕПЯРЭЛІЎКІ гл. НЕПЕРАЛІЎКІ НЕРАДЗЬ ж., зб. Дробныя ягады. На кусту асталася толькі нерадзь. Пірагі Дубр. У сухое лета ў лесе з ягад толькі нерадзь бываець. Жыгалы Беш. І нерадзь сабіралі, а што рабіць? Ула Беш., Горы Чаш. Параўн. нерасль, неўмалот. НЕРАДЗЬ ж., зб. Машкара. Нерадзь уся гэта спакою не даець. Баравуха Пол. НЕРАДЗЬ ж. Неўраджай, недарод. Нерадзь – вялікая бяда для людзей. Пачаевічы Чаш. Параўн. няўрода. НЕРАСЛЬ ж. Дробныя ягады. На адным лапіку ўрадзілі клубніцы, а на другім – адна нерасль. Нямойта Сен. Параўн. нерадзь, неўмалот. НЕСКУКА займ. Некалькі. Дай ты мне, баба, нескука цыгарэт з паліцы, а то рукі мокрыя. Папшычы Глыб. НЕСЛУХАНЕЦ гл. НЕПАСЛУШНІК НЕСПАДРУЧНА прысл. Не з рукі, нялоўка. Неспадручна мне адсюль бульбу браць. Лужасна Віц. НЕСУВІРУТНІК м., абразл. Нягоднік. Сорамна было за яго, такі ўжо несувірутнік быў. Звязда Леп. Параўн. набрадзь, набрыдзь, наглінец, нелюбяціна, нягоддзе. НЕТКА аг. Бядняк. Той мужык у нашым сяле такі нетка! Астроўна Беш. НЕТУЦІ безас.-прэдык. Няма. Гаспадара дома нетуці. Нетуці ў яго кароў. Асвея В.-Дзв. Лугавыя, Ноўка Віц. Бульбы ў гэтым годзі нетуці. Што есці будзім? Іванск Чаш. Чарніц сёлета нетуці – пагарэлі. Радчонкі Гар., Ніўнікі Міёр., Арлея Пол., Слабада Шум. НЕЎМАЛОТ м., зб. Дробныя ягады. Як нада, дык і неўмалот пойдзець для кампоту ці варэння. Дразды Беш. Параўн. нерадзь, нерасль. НЕЎПРЫЦЯМКУ прысл. Няўцям, незразумела. Неўпрыцямку гэта мне. Урбаны Брасл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 359 ▶