Старонка 61
◀ / 359 ▶
НЕЗАБОТНЫ прым. Бесклапотны. Незаботны жывець, нічога яму не нада. Мазурына Шум. НЕЗАХОДЛЫ дзеепрым. Незарослы (пра ўчастак зямлі, на якім нічога не ўзышло). Незаходлае месца на агародзе – не ўзышлі буракі. Янкішкі Паст. НЕЗВАРУШНА прысл. Нерухома. Як стаў, так і стаіць незварушна. Бяседы Леп. НЕЗГРАБЭЙЛА гл. НЯЗГРАБНІК НЕЗДАЛЯКА аг., экспр. Хворы чалавек, недалуга. Вунь нездаляка пайшоў – стары ўжо. Раманава Гар. Параўн. недалэнга, недалэга. НЕЗДАЛЯШЧЫ прым. Слабы, худы, нядошлы. Вельмі нездаляшчы скот у калгасе. Загацце Чаш. Ён у нас такі нездаляшчы. Закур'е Чаш. Параўн. недапошлівы, недапошны, нідапошлый, нездаравячы, нездараўчаны, немагушчы, ніякій у 3 знач., нэнзны. НЕЗДАРАВЯЧЫ, НЕЗДАРАЎЧАНЫ прым. Нездаровы, хворы. Мой мужык ужо зусім нездаравячы. Мікіціха Шум. Вось ужо з тыдзень я нездараўчаны. Нурава В.-Дзв. Параўн. нездаляшчы, недапошлівы, нідапошлый, недапошны, немагушчы, ніякій у 3 знач., нэнзны. НЕЙКАВЕРНЫ прым. Непаваротлівы. Во ўжо нейкаверны які! Каўровая Дубр. Параўн. непавароткі, непаваротны, нідалугій у 2 знач., ніпаваротны, нясклёпісты. НЕЙКАМ займ. Нейкі. К маці прыходзіў сёння нейкам дзядзька. Барздоўка Арш. Гэты дзядок нейкам дурань. Грынеўшчына Докш. Параўн. ніякей у 1 знач. НЕКАРЫСНЫ прым. Непрыгожы. Некарысны гэты хлопец. Клясціцы Рас. Параўн. ніладны, нялюбы, няпекны, НЕКАСЬ м. Леташняя няскошаная трава. У балоце некась астаўся. Кураполле Паст. НЕЛАДЗЯ прысл. Неахвотна, нехаця. Неладзя сын у школу хадзіў. Перавознікі Паст. Параўн. няхота. НЕЛАПЫ прым. Немалы, вялікі па памерах. Я нелапы пакуначак зробіла. Чашнікі. Я яму нелапую торбачку перад ад'ездам сабрала. Дубы Чаш. НЕЛАПЫ прым. Нядрэнны, добры (пра чалавека). А хлопец ён нелапы быў. Лутава Сяльцо Уш. Параўн. нічогі, ніштаваты. НЕЛЮБЯЦІНА аг., лаянк. Агідны чалавек, нягоднік. Паліц аб паліц не ўдарыў, нелюбяціна гэты! Сабалі Чаш. Параўн. набрадзь, набрыдзь, наглінец, несувірутнік, нягоддзе. НЕМАГУШЧЫ прым. Слабы; нездаровы, хваравіты. Мой саўсім немагушчы стаў: мяшок бульбы ні падыміць. Марчанкі Гар. Параўн.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 359 ▶