НЕДАЛОМАК м. Частка зламанага прадмета, рэчы. З падворка трэба ўбраць той недаломак. Мількі Брасл. НЕДАЛУГІ, НІДАЛУГІЙ прым. 1. Недалужны; недалёкі, разумова абмежаваны. Такі ўжо недалугі гэты малец. Пераброддзе Міёр. Гэты троху недалугі, лепш яго не чапаць. Сваташыцы Дубр. Параўн. недапахолы. 2. Марудлівы, непаваротлівы. Нейкій ты нідалугій - паўгадзіны апранаешся! Мурагі Рас. Параўн. нейкаверны, непаваротны, непавароткі, нясклёпісты. НЕДАЛЭНГА, НЕДАЛЭГА, НІДАЛЭНГА аг., абразл. 1. Слабы, хваравіты чалавек; недалуга. Недалэнга гэты хварэе часта, на вуліцы яго крыўдзяць усе. Лужкі Глыб. Ай, бедны хлопец - зусім недалэнга нейкі. Гарадзец Шарк. Ніхай гэты недалэга дома сядзіць. Чарнаручча Леп. Параўн. нездаляка. 2. Няспрытны, няўмелы чалавек; няўмека, недалуга. Трэба ж быць такім недалэнгам! Пашкі Шарк. Во, якім я ўжо стаў недалэнгай, ай-яй-яй! Верхняе, Папшычы, Празарокі Глыб. Такі нідалэнга зяць: ні за плугам хадзіць, ні касіць. Ігнацішкі Паст. Параўн. негалда, нягеглік, нягегліца, нязграбнік, нязграба, незграбэйла, няўдобіца ў 2 знач., няўдуда, нявывалака ў 2 і 3 знач., няздэба. НЕДАЛЮДАК гл. НЕПРЫЛЮДАК НЕДАЛЯГАЦЬ незак. Недамагаць, хварэць. Нешта мне сёння недалягаець. Чарнаручча Леп. НЕДАМОГА ж. Хвароба, недамаганне. На Купалаўку ў ноч купацца нада, бо вадзіца лячэбная - ад усіх недамог лечыць. Мікіціха Шум. Параўн. нясноцце. НЕДАПАХОЛЫ прым. Той, які мае фізічны або разумовы недахоп. Той малец пасля арміі нейкі недапахолы стаў. Апанаскавічы Уш. І гэтыт недапахолы прышоў сюды! Кублічы Уш. Параўн. недалугі, нідалугій у 1 знач. НЕДАПОШЛІВЫ, НЕДАПОШНЫ, НІДАПОШЛЫЙ прым. Недалужны; слабы, хваравіты. Ён хоць недапошлівы, а ўсё ідзець на працу. Ахрэмаўцы Брасл. Адразу бачна, што ён нейкі недапошны. Пашкі Шарк. Нейчы пятух нідапошылы ходзіць. Слабодка Леп. Параўн. нездаляшчы, нездаравячы, нездараўчаны, немагушчы, ніякій у 3 знач., нэнзны. НЕДАСАЛЬ ж. Недасол. Недасаль на стале можна пасаліць. Раманава Гар. НЕДАЎЗДАК м. Аброць. Недаўздак забыўся, а як каня весці? Юркава Глыб. НЕДЗЕЙКА, НЕДЗЕКА, НЕДЗІКА прысл. Недзе; дзесьці. Недзейка там у лесе ёсць ягады. Узмёны Міёр. Там недзека за лесам возера. Кублічы Уш. Недзека ўжо дождж ідзець. Новы Пагост Міёр. Недзіка пад Полацкам жывець ягонава дачка. Дрыгучы Міёр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
96 👁