НАЯСНУ прысл. На світанні. Наясну выгналі нас немцы ў поле працаваць. Гута Паст. Параўн. напаўранкі.
НЕБАЛАДЗЯ, НЕБАЛАЗЯ прысл. Нядобра, дрэнна. Небаладзя браць без спросу. Хацейка Гар. Небалазя старых не слухацца, бо мондрэй яны маладых. Выдрэя Лёзн.
НЕБАСЯГ м. Далягляд. З таго ўзгорка ў нас такі небасяг! Дзегцяры Брасл.
НЕБЕЦ м. Месяц. На неба небец узыйшоў. Вярэнькі Паст. Як на небе небец, так мая ўнучка праз ноч лунаціць. Турлы Паст.
НЕБЫТ м. Гаспадарка. Іна пасварылася з ім, кінула ўвесь гэты хатні небыт, а сама з дому пашла. Лужкі Шарк.
НЕБЫТ м. Галеча, беднасць, нішчымніца. Раньшы небыт быў, есці нечага была. Вядзерава Беш. Параўн. нуда, нястатак.
НЕВАРОЎНЫ прым. Неасцярожны. Ці можна ж быць такім неварόўным? Іванаўка Гар.
НЕВЫВОДНА прысл. Бясконца, доўга. Сасед як прыдзіць, дык і сядзіць у хаце невыводна. Паліцы Беш. Заўсёды, пастаянна. Канфеты ў рібят ціперь невыводна бываюць. Лужасна Віц. Прысмакі ў дзяцей ляжаць невыводна – кожны дзень нясу з магазіна смашнае. Іванск Чаш.
НЕГАДЗЬ гл. НЕПАГОДЗІЦА
НЕГАЛДА аг., абразл. Няўдалы, няспрытны, някемлівы чалавек; недалуга, недарэка. А чаму ты такі негалда? Бацькі ж нармальныя. Макаравічы Докш. Параўн. недалэнга, нідалэнга ў 2 знач., незграбэйла, нягеглік, нягегліца, нязграба, нязграбнік, нявывалака ў 2 і 3 знач., няздэба, няўдобіца ў 2 знач., няўдуда.
НЕДАБАЙ м., абразл. Неахайны чалавек; мурза. Мужык гэтат – нейкі недабай. Савуткі Шарк. Параўн. няхлюй.
НЕДАБІРКІ толькі мн. Астаткі, рэшткі ўраджаю (звычайна пра зерне). Усе недабіркі ў нас з'ядала скаціна. Воўкаўшчына Міёр. Асталося недабіркаў мяшкі са два. Шыці Шарк. Тры капы недабіркаў засталося. Абруб Глыб.
НЕДАБІЦЬКА аг., абразл. Дурань; разумова абмежаваны чалавек. Бабу тую дужа жалка: селі на шыі гэтыя недабіцькі. Каменец Чаш. Параўн. надалбень.
НЕДАБРОЦЦЕ н. Непрыемнасці, нягоды. Адно недаброцце: то ворона кураня ўхопіць, то ліса курыцу ўнясець. Мядзведзева В.-Дзв. Параўн. налёты, ніпуцёвіца, непераліўкі, непярэліўкі.
НЕДАВЫЛЁНЫ дзеепрым. Незадаволены. Заўсёды ён у нас недавылёны. Чарневічы Глыб.
НЕДАЕДКІ мн., перан., экспр. Дзеці, якія нарадзіліся ў ваенныя і пасляваенныя гады. Называлі нас тады недаедкамі. Не было чаго есці тады пасля вайны. Янава Тал.
78 👁