НАЧОЎКІ мн. Начныя шторы. Усе начоўкі трэба будзіць перамыць к святу. Стайкі Віц.
НАЧОЎНІЦА ж., заал. Начніца; лятучая мыш, кажан. У склепе раз бачыла начоўніцу. Косціна Дубр.
НАЧУЦЬ зак. Падслухаць. Любіць мой унук начуць чаго, а тады мне расказываіць. Язна Міёр.
НАЧЫННІК м. Пірог, начынены чым-н. Мая матка смачныя начыннікі пякла. Крыпулі Докш.
НАЧЭРАЗ прысл. Напрасткі. Пайшлі начэраз да вёскі. Гацькаўшчына Арш. Параўн. напрасты, напроста, напрост, напярэсцікі.
НАШ займ., перан. Ядомы (грыб). Глядзі, гэта грыб наш ці не наш? Чашнікі.
НАШАБУЛДЭХЫЦЬ зак., экспр. Наліць звыш меры. Сяння хлопцы рызахоціліся: нашабулдэхылі вады, што дзецца некуды. Баева Дубр. Параўн. набахаць, набабахаць, набухторыць, нацурбэніць, нацубэсіць.
НАШКУРЫЦЬ зак., экспр. Нашкодзіць. Ну, нашто ты, сынок, нашкурыў людзям на Купала? Данілкава Тал. Параўн. накурадыміць, напартачыць.
НАШМІНІЦЦА зак. Нафарбавацца, падмаляваць губы, твар і інш. Сама ідзі нашмінься, а да мяне не лезь, не нравіцца мне твая шмінка, адчапіся. Папшычы Глыб. Ну, нашмінілася? А то не дажджэшся цябе. Лазічы Глыб. Параўн. наштукатурыцца.
НАШТУКАТУРІЦЦА зак., перан. Нафарбавацца, падмаляваць губы, твар і інш. Во наштукатурыліся! Лужасна Віц. Параўн. нашмініцца.
НАШЫВАРАТ прысл. Навыварат, з адваротнага боку. Узяў і гузікі нашыварат прышыў. Смаляны Арш. Толька агледзіла, што майку надзела нашыварат. Замошша Брасл.
НАШЫНА ж., зб. Асабістая ўласнасць, маёмасць (пра дом і сям'ю). Кожны сваю нашыну пільнуець. Каралёва Шарк.
НАШЫНА гл. НАШЫНЕЦ
НАШЫНЕЦ м. Свой чалавек, зямляк. Адразу бачна, што ты нашынец. Мікалаёва Міёр.
НАШЫНЕЦ м., НАШЫНА ж. Шкарпэтка. Нашынец свой не знайду. Станіславова Дубр. Не раскідывай па хаце нашыны. Германавічы Шарк.
НАЮСЬКАЦЦА зак., экспр. Напіцца, быць п'яным. Лёгка наюськацца можна, калі п'еш без меры. Серкавіцы Тал. Параўн. наглытацца, наглюкацца, надрацца, наёкацца, нажлактацца ў 2 знач., назюзькацца, назюзюкацца, наклюкацца, налактацца, налізацца, налізгацца, налупіцца, намызгацца, насёрбацца, нацялёскацца.
80 👁