НАЦІХНУЦЬ зак. Сціхнуць, спыніцца на некаторы час (пра дождж). Дождж націх. Канашы Гар. Дождж націх, але пасля зноў забарабаніў. Сураўні Шум.
НАЦІЦЦА гл. НІЦІЦЦА
НАЦУБЭСІЦЬ, НАЦУРБЭНІЦЬ зак., экспр. Наліць звыш меры. Нацубэсіла вады ў ванну. Кублічы Уш. Нацурбэніў вады ў вядро. Папоўка Сен. Параўн. набабахаць, набахаць, набухторыць, нашабулдэхыць.
НАЦУДЗІЦЬ зак. Назбіраць. Во вядро ягад памалу і нацудзіла. Макаравічы Докш. Параўн. навалохаць.
НАЦУКРАВАЦЦА зак. Уволю паласавацца. Ну, мы сёння і нацукраваліся смачным усім у саседзій. Вітунічы Докш.
НАЦУРБЭНІЦЬ гл. НАЦУБЭСІЦЬ
НАЦЬ прысл. Трэба. Нацъ бохан хлеба купіць. Бігосава В.-Дзв. Параўн. надабе, надабі, нады, наўда.
НАЦЮПІЦЬ зак. Накрышыць, раскрышыць (пра хлеб). Нацюпіць хлеба, а есці ні будзець і пайдзець. Яроменкі Гар. Нацюпілі хлеба на стол і не прібралі за сабой. Лужасна Віц. Нацюпі хлеба ў міску сабакі. Ноўка Гар.
НАЦЯГАНКА ж. Паляндвіца. Пакаштуйце нашай нацяганкі. Машчоны Сен.
НАЦЯГІЧ м. Прылада для нацягвання абручоў на бочку. Нацягіч трэба ў кагось узяць. Камень Леп.
НАЦЯЛЁСКАЦЦА зак., экспр. Напіцца, быць п'яным. Ізноў нацялёскаўся? Колькі ж можна? Гаршчэўшчына Тал. Параўн. наглытацца, наглюкацца, надрацца, наёкацца, нажлактацца ў 2 знач., назюзькацца, назюзюкацца, наклюкацца, налактацца, налізацца, налізгацца, налупіцца, намызгацца, насёрбацца, наюськацца.
НАЦЯТЫ дзеепрым. Нацягнуты. Бялізну павешаю на нацятую вяроўку – і добра высыхаець. Ахрэмаўцы Брасл. Мокрую адзежу я вешаю на нацятую вяроўку ў двары. Мількі Брасл.
НАЧАЙ прысл. Іначай, інакш. Па-вашаму гэта начай завецца. Галбея Паст. Начай магу я вам сказаць. Баравуха Пол.
НАЧНІК м., НАЧНІЦА ж. Начны матылёк. На агонь у хаце ляцяць начніцы. Новае Саколіна Тал. Зноў начнікі ў вокны ляпаюць. Ракава Гар.
НАЧНІЦА ж. Сава. Я ніколі ні філіна, ні начніцу не відзела – жывуць у лясах. Варанцэвічы Тал.
НАЧОЎКІ мн. Цэбар. Начоўкі рабілі з дзерава, затым свінням туды мяшалі. Дуброўна.
НАЧОЎКІ толькі мн. Вячоркі. Начоўкі ўсе любяць, бо радасці многа яны даюць. Выдрэя Лёзн.
78 👁