Старонка 56
◀ / 359 ▶
НАЎРОДЗІ, НАЎРОДЗЕ прысл. 1. Напэўна, мабыць. Наўродзі, так усё і застанецца. Баяры Чаш. Параўн. набудзь. 2. часц. Як быццам. Наўродзі распагодзілася. Арэхаўск Арш. Наўродзе пачтальёнка ездзіць здаляка. Снегі Міёр. 3. прыназ. Накшталт. Купіла хустку наўродзе тваёй. Бігосава В.-Дзв. НАЎРЫШЧА н. Дзіва, загадка, незразумелая з'ява. Во наўрышча нейкае – яйца ўсе пабітыя. Зямянскае Гудава Дубр. НАЎСКАПЫТА, НАЎСКАПЫТА прысл. Наўскач, галопам. Наўскапыта конь па полю памчаўся. Астроўна Беш. Наўскапыта праскакаў конь па вуліцы. Арэхаўск Арш., Язвіна Шум. НАЎСКАСІК, НАЎСКАСЫ прысл. Наўскасяк. Платок зложыць наўскасік, рог еты з цвятом відаць. Азёркі Гар. Дарога дальнія ў дзярэўню, дык мы ідзём наўскасы праз лес. Горкі Леп. НАЎСКОЧКІ прысл. Навыперадкі, наперагонкі. Дзеці наўскочкі за грыбам пабеглі. Луцік Чаш. Параўн. наабгон, наабгонкі. НАЎСЯГДЫ прысл. Назаўсёды. Хто б мог падумаць, што мы сюды наўсягды перабяромся? Новы Двор В.-Дзв., Нямойта Сен. Параўн. назаўшэ. НАЎЧЫЦЕЛЬКА гл. НАВУЧЫЦЕЛЬКА НАХАМУТАЦЬ зак. Наблытаць, зблытаць. Нахамутала ты мне тут ніткі – ніяк ні разабраць ціперь. Канашы Гар. Параўн. наплютаць, накрапаць. НАХМЫЛІЦЦА зак. Нахмурыцца, стаць хмурным, панурым. Дык ён ужо і нахмыліўся. Занькі Леп. Параўн. набатурыцца, набучыцца, накандубасіцца. НАХРЫСТ прысл. Наросхрыст. Каўняры нахрыст, курткі нахрыст – яўляюцца кавалеры! Багданава Сен. Параўн. нарасхляст. НАЦЕЛЬНІК м. Сподняя бялізна. Дай мне нацельнік: у баню пайду. Грыгаравічы Леп. Параўн. нажутка ў 3 знач. НАЦЕПЛІЦЬ зак. Напаліць, нагрэць. Мама ў хаці нацепліць – любата з холаду вайсці. Зароўе Леп. Я ўжо нацепліла хату. Гута Паст. Тады нацеплім баню і сушым лён. Кашталянаўшчына Глыб., Гаравыя Пол., Слабада Уш. НАЦЁПАЦЬ зак., экспр. Зрабіць абы-як. Што ж ты тут нацёпала? Альхоўцы Шарк. Параўн. напартачыць, накурадыміць, накляпаць. НАЦІВА, НАЦІВА ж., зб. Сцёблы агародных раслін, націнне. Каровам давалі ў корм націву буракоў. Каралёва Шарк. Націва агурэчніка распаўзлася. Станіславова Дубр. НАЦІННЕ н., зб. 1. Пустазелле. Заўтра пойдзем на агарод, будзем ірваць націнне. Белаазёрны Леп. Параўн. нюнька ў 2 знач. 2. бат. Раска. У етай сажалцы на лодцы не пакатаешся – уся націннем пакрылася. Белая Ліпа Сен.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 359 ▶