Баршчоўка Віц. Параўн. набавіць, набаіць, набалакаць, набалматаць, набялёндзіць, нагалдзіць, накріндзядзюліць, накулдуячыць, накулдычыць.
НАТОП м. Калатуша; гразь. Што ў цябе на дварэ за натоп? Прывёз бы пяску. Крыпулі Докш.
НАТРУБІЦЦА зак., экспр. Многа з'есці, наесціся ўволю. Такая трава бальшая, а каровы яшчэ не натрубіліся. Баршчоўка Віц. Параўн. набухацца, набэмбніцца, навухацца, навурзацца, навурзгацца, навурыцца, навярнуць, наёдываць, накріпацца, напароцца, напіцавацца, напратацца, напузырыцца, напундырыцца.
НАТУЖНА прысл. Дорага, накладна. Ім будзець натужна гэта купіць – сім'я вялікая. Ноўка Віц.
◊ НАЎБІТКІ ГУЛЯЦЬ абрад. Пра гульню з велікоднымі яйкамі, калі адно яйка б'юць аб другое. На Пасху, бывала, набяром красных яек і наўбіткі гуляем. Халмы Арш.
НАЎДА, НАЎДА ж., толькі адз. Выгада, карысць. А ніхто не ўчуў наўду маю. Сталіца Шарк. Зараз глядзяць, каб наўду толькі палучыць. Выдрэя Лёзн.
НАЎДА прысл. Варта, трэба. Наўда будзіць заўтра ў лес ісці, ягады збіраць. Каралёва Шарк. Параўн. надабе, надабі, нады, наць.
НАЎЕЧКА ж. Святочнае адзенне. Усе ў наўечках прыйшлі на вяселле. Белабокі Брасл. Параўн. надзётка.
НАЎЛЕЧКА, НАЎЛЕЧКА, НАЎЛІЧКА ж. Навалачка. Мама любіла вышываць наўлечкі. Гута, Муляры, Прамышляды Паст. У пасаг збіралі падушкі, наўлечкі. Дрыгучы Міёр. Нада наўлечку паміняць. Воўкаўшчына, Драгуны, Калінавая, Спігальшчына Міёр. Наўлечкі тады самі шылі. Германавічы, Мельніца Шарк. На наўлечкі цімнаватага палатна набрала. Бярозаўка Докш. Я наўлечкі люблю цвітастыя. Езярышча Гар., Раманчукі Глыб., Гаршчэўшчына Тал. Наўлечкі вышывалі краснымі ніткамі. Тупічына Шарк. Я сама наўлічкі шыла, палавікі ткала. Таўкіні Шарк. Параўн. навалка, навалушка, навэлка, нападушнік.
НАЎПЕРАД прысл. Спачатку, спярша. Наўперад купім хлеба, а тады ўжо канфет. Цімошкава Міёр. Я пайду наўперад, а ты ідзі паціху. Астроўна Беш., Новы Двор В.-Дзв.
НАЎПРОЦІ, НАЎПРОЦЬ, НАПРАЦЦЯ прыназ. Насупраць. Пожню мне далі наўпроці агарода, блізка. Папкі Міёр. У хаце наўпроць нас мая сястра жыла. Друя, Слабодка Брасл. Ты ж наўпроць яго сядзела, не помніш? Язна Міёр. Кабылу наўпроць кузні паставіўшы. Целякі Паст. Напрацця цябе жывець мая сяброўка. Селішча Уш.
НАЎРАДЦА прысл. Наўрад ці. Наўрадца ён сёння прыдзець. Рубеж Брасл.
76 👁