Старонка 54
◀ / 359 ▶
НАСТАЯШЧЫ, НАСТАЮШЧЫ прым. Даволі вялікі, падрослы. У яе хлопец настаяшчы, скора ў школу пойдзець. Драбаўшчына Глыб. У вайну я настаяшчай ужо была. Галбея Паст. Дачка была ўжо настаюшчая, калі я апяць жаніўся. Дзёрнавічы В.-Дзв. НАСТОЕНКА ж. Настойка на ягадах. Для настоенкі ягады засыпаю сахарам. Мікіціха Шум. НАСТОЛЬНІЦА, НАСТОЛЬКА ж. Настольнік, абрус. Гэту настольніцу яшчэ мая мама вышывала. Каханавічы В.-Дзв. Настольніцу новую зрабіла, на свята сцяліць будзім. Каменка Тал. Стол накрываюць настольніцай. Кузьмянцы Віц., Забор'е Рас. Трэба пасціраць настольку. Старыя Крукі Міёр. Параўн. накрывалка. НАСТРАПАЛІЦЬ зак., экспр. Настроіць супраць каго-н.; падгаварыць зрабіць што-н. Настрапаліла нівестка ўжэ майго сына проціў міне. Кулакова Віц. Параўн. нагаржамыздзіць, навухріць. НАСТРІМАЦЬ незак. Сустракаць. Нада ж дачку настрімаць. Абольцы Тал. НАСТРОІЦЦА зак., перан., экспр. Сабрацца пайсці куды-н. Ну, куды ўжо настроілася? Дварчаны Паст. Параўн. налудзіцца. НАСТРОІЦЬ зак. Прыгатаваць (пра ежу). Я за дзень настроіла на стол усяго поўна. Целякі Паст. Параўн. навесці, накрапаць у 1 знач. НАСТРОМАК м. Невялікі воз чаго-н. Мне аднаго настромка саломы хваціць. Слабада Дубр. НАСТРЫКАЦЬ зак., экспр. Нахвастаць, насцябаць. А ён крапіваю мяне настрыкаў. Пераброддзе Міёр. НАСТРЭЧУ прысл. Насустрач. Я пайду адтуль сена заграбаць, а ты тады мне настрэчу ідзі. Гараўцы Міёр. НАСТЫ прым. Сыты. Цяпер чалавек насты, скаціна настая. Мярэцкія Глыб. Параўн. наеты, напундыраны. НАСТЫБЕНІЦЬ зак., экспр. Надакучыць. Кот настыбеніў: лезець і лезець на стол. Празарокі Глыб. Параўн. набярэдзіць, налязаць. НАСУЛЬ м., НАСУЛЯ ж., абразл. Чалавек з вялікім носам. Такі насуль! Мілашова Міёр. Насулю такую ў жонкі ўзяў. Уна Лёзн. НАСЦІЛКА ж. Накідка; пакрывала на падушку. У нас на падушках самавышываныя насцілкі. Красніца Чаш. Параўн. накідашка, накідва, накідушка, накінка. НАСЦЯГНУЦЬ зак. Надысці, настаць. Вось і ноч неяк адразу насцягнула. Савенічы Сен. НАСЫПАНЕЦ м. Гародніна, складзеная ў кучу. Насыпанец трэба знесці ў кладоўку. Шарагі Міёр. НАТАЛДОНІЦЬ зак., экспр. Нагаварыць многа лішняга, набалбатаць. Не вер яму: ён наталдоніць тое, чаго і на свеце няма.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 359 ▶