добрымі, восъ і ячмень вырас на славу. Чарневічы Глыб. Трэба ўжо насёны купляць. Турчылава Брасл., Мікалаёва Міёр. 2. Насенная бульба. Сёлета бульбы насёна нада большы кінуць. Дрысвяты, Укля Брасл. Нада не запамятаваць аставіць бульбы на насёна. Прыпернае Глыб. Насёнкі ў гэтым годзе мала – бульба вельмі вялікая ўрадзіла. Дрыгучы Міёр. Не скажу, што многа ў гэтым годзе насёнкі бульбы, але хопіць таго, што ёсць. Капыльшчына Глыб.
НАСЁРБАЦЦА зак., перан., экспр. Напіцца, быць моцна п'яным. Сёння зноў мой насёрбаўся. Ну што з ім рабіць? Ляды Дубр. Параўн. наглюкацца, наглытацца, надрацца, наёкацца, нажлактацца ў 2 знач., назюзькацца, назюзюкацца, наклюкацца, налактацца, налізацца, налізгацца, налупіцца, намызгацца, нацялёскацца, наюськацца.
НАСІЛЫ, НАСІЛКІ толькі мн. Каромысел. Насілі на насілах па два вядры вады. Балаі Паст. Каб лягчэй было насіць ваду, бралі насілы. Шантары Докш. Куды гэта нашыя насілкі дзеліся? Вады ж нада нанасіць. Усяны Брасл. Параўн. няшы.
◊ НАСІЦЬ НА ПАГАРШКАХ Насіць на плячах (пра дзіця). Дзед узяў малога і носіць на пагаршках па двару. Пірагі Дубр.
НАСКІПАЦЬ зак. Нашчапаць (трэсак). У печы паліць будзем, наскіпайце трэсак. Застарынне Беш. Наскіпай трэсак і палачак на паджогу. Дзёрнавічы В.-Дзв., Баева Дубр.
НАСМІШКА ж. Насмешка. Так абы-як узараў, як насмішку здзелаў. Дзёрнавічы В.-Дзв.
НАСОЎ м. 1. Верхняе адзенне з палатна без падкладкі. Насоў насілі амаль ва ўсе поры года. Серкавіцы Тал. 2. Свабоднае, шырокае адзенне. Насуніць сто насавоў, і ўсё ёй халодна. Дзёрнавічы В.-Дзв. Што ета ты за насоў надзела? Знімі, а то людзі засмяюць. Лужасна Віц. Мой мужык апрануў сем насоваў – не змерзнець. Лялеўшчына Гар. Параўн. надзётка, нажутка ў 1 знач., налепка, напоціна, напратка.
НАСТАЎКА ж., пчал. Вулей для прываблівання пчалінага рою. Настаўку на дрэва вешалі для пчол. Кушняроўка Чаш.
НАСТАЮШЧЫ гл. НАСТАЯШЧЫ
НАСТАЯШЧА прысл. Шмат, даволі многа. У гэтым годзе бульбы накапалі настаяшча – поўны бурт. Ропна Пол. Мы назбіралі настаяшча ягад. Паліцы Беш. Грыбоў настаяшча прынёс. Вялікае Сяло Шарк. Настаяшча гадоў яна ўжо ні жыве ў нашай вёсцы. Турлы Паст. Настаяшча бульбы вырасла. Кавалі Паст. Тут ужо настаяшча сліў, можна варыць варэнне. Прамышляды Паст. Агуркоў настаяшча панаставіла на зіму. Варапаева, Вярэнькі, Гута, Лынтупы, Казлоўшчына Паст., Губіна Леп., Бельнякі Чаш., Калінавая Міёр. Параўн. навалом, непаказана.
81 👁