Запруддзе Глыб. А яна мне ўсягды наругаецца. Нарыца Паст., Пашкі Шарк. Параўн. надаражывацца, надражацца.
НАРЫГАЦЦА зак., экспр. Моцна наплакацца. Чаго ж тут галава балець не будзець, нада ж так нарыгацца. Заслонаўка Арш.
НАРЫСХРАСТ прысл. Насцеж. Нарысхраст хата была ўвесь дзень. Шыці Шарк. Параўн. напіта, напята, напята.
НАРЭДЧАС прысл. Неяк, калі-нікалі, зрэдку. Нарэдчас прайшоў дзень. Сталіца Шарк. Нарэдчас мы хадзілі праведаць цётку. Казлоўшчына Паст.
НАСАВІК гл. НАСАТКА
НАСАКА м. Штурхаль, удар нагою. Атрымаў малец насака. Скачыхі Уш.
НАСАТКА ж., НАСАТАК, НАСАВІК м. Насавая хустачка, насоўка. Малая зноў пацірала насатку. Галі Беш. Нада насіць у касцюме насатку. Янушова Докш. Дзе ты што робіў? Уся насатка гразная. Стралкі, Чыстаполле В.-Дзв. У карман ішчэ і насатку лажу. Воўкаўшчына, Драгуны, Мілашова, Мікалаёва, Спігальшчына, Язна Міёр. Насатка ўжо парвалася, нада будзіць зацыраваць. Папшычы, Забор'е, Лазічы, Псуя, Сасноўка, Глыб. А якія насаткі былі красівыя: і ажурныя, і вышываныя – усякія. Белішкі, Варапаева, Груздава, Казлоўшчына, Лынтупы Паст. Пайду вазьму свой насатак. Германавічы Шарк. Няго ж не ўзіла насавік? Надазер'е Глыб. Дзе мой насавік ляжыць? Кугоні Уш.
НАСАКАМ, НАСАКАМ прысл. Услед, следам. Сабака бег насакам. Мікалаёва Міёр. Ён насакам ходзіць за мной цэлы дзень. Германавічы Шарк.
НАСАМПЕРШ, НАСАПЕРШ прысл. Перш за ўсё. Гэта трэба выканаць насамперш. Гілі Чаш. Насаперш трэба бульбу выкапаць, а тады гуляць. Дубінцы Чаш.
НАСАПЫРКА ж., экспр. Нос. На лёдзе малая насапырку разбіла. Галубова В.-Дзв. Надула ўжэ сваю насапырку. Лужасна Віц. Параўн. нюхаўка.
НАСАЧЫЦЬ зак. Атрымаць у спадчыну. Я хату насачыў ад бацькоў. Баршчоўка Віц.
НАСЕЛІШЧА н. Зжатае поле. Гані кароў на насělішча, лён ужо паднялі. Сяляўшчына Рас.
НАСЕННІЦА ж. Старая бульбіна, якая перазімавала ў зямлі. Глядзіце, насенніцу з поля не бярыце! Цяцеркі Віц.
НАСЁНА, НАСЁНКА ж., зб., НАСЁНЫ мн. Насенне. Скажы матцы, каб прывезла цыбулі на насёну. Спігальшчына Міёр. Сёлета, на дзіва, насёна ўсяго дробная і гнілая. Германавічы Шарк. Прапаў саўсім сёліта ячмень. Добра, каб насёна ўзяць. Слабодка Брасл. Насёна ў гэтым годзе – дрэнь. Барсукі, Шэпелева Глыб. Насёны былі
76 👁