НАРАСЦЕНЬ, НАРАСЦЕНЬ гл. НАРОСТ
НАРАТОК м. Мяшок з грубай тканіны, які выкарыстоўвалі для кармлення каня. Калі едзеш надоўга, дык бяры каню наратак. Луначарскае В.-Дзв.
НАРАЦАЦЬ зак. Надумаць. Ну, ці нарацалі вы што? Бігосава В.-Дзв.
НАРАЧЫ, НАРОШНЕ, НАРОШНІ прысл. Знарок, наўмысна. Мы нарачы пасмяяліся з яго. Ваўчо Уш. Ён можыць і нарошне сказаць, а ты тады думай, чаго хочаш. Задроўе Арш., Далёкія Брасл. Зрабіла ж нарошні так. Празарокі Глыб. Нарошні не прыдумаеш. Новыя Валосавічы Леп. Параўн. назмысне.
НАРОГІ толькі мн. Лейцы. За нарогі цягну, а конь стаіць. Нурава В.-Дзв.
НАРОЖНІК м. Яслі, спецыяльная кармушка для жывёлы. У нарожнік да каровы аднясі сена. Пірагі Дубр.
НАРОСТ, НАРОСТАК, НАРАСЦЕНЬ м., НАРАСЦЕНЬ ж. Нараст. Усё дрэва ў наростах. Макаравічы Докш. На дубку вырас нарост. Асташэва Лёзн. Наросты на ствалах дрэў растуць. Малыя Пышнагоры Леп., Васюкі Шарк. Наростак больш часць расцець на бярозах. Дразды Беш. Нарасцень на дрэве хутка вырас. Уна Лёзн. Учора прынеслі такі нарасцень, што можна з яго паліцу зрабіць. Павулле Уш. Нарасцень спорціла яблыню. Хілаўшчына Докш. У лясу ж нарасцень усе дрэвы пакрыла. Барадуліна Арш.
НАРОТ м. Нерат. Да нарота крылья насаджваюць, за тычку прывязаваюць. Вялікае Сяло, Поціна В.-Дзв. Усякая рыба ў нароты залазіла: рак, курмялькі, ясь, украсліца, клейка. Петрунова Глыб.
НАРОЎ м. Нораў; характар. Не трэба табе тут нароў свой паказваць. Звязда Леп.
НАРОШНЕ, НАРОШНІ гл. НАРАЧЫ
НАРПА ж. Прылада для ачысткі зерня ручным спосабам. Бацька зрабіў добрую нарпу, цяпер праблем з зернем не будзець. Дразды Беш.
НАРУБАЦЬ зак. Насячы (дроў). Вось прышлось прасіць саседа, каб нарубаў троху дроў. Сваташыцы Дубр.
НАРУГА ж. Здзек, насмешка. У тую сям'ю на наругу пойдзеш, жыцця не будзець. Антонаўцы Брасл. Як ты церпіш такую наругу? Ляды Дубр.
НАРУГАЦЦА зак. Здзекавацца; насміхацца, дражніцца. Як наругаецца ўсё роўна нада мной. Ноўка Гар. Мама, накрычы на яго! Чаго ён мне наругаецца? Слабада Докш. Хлопец дзеўкам наругаецца. Стаі Леп. Брацік наругаецца малой сястрычцы. Матырына Леп. Не наругайся, унучак, дзеду, а то ровар больш ніколі не направіць.
86 👁