Старонка 50
◀ / 359 ▶
НАПУНДЫРАНЫ дзеепрым., экспр. Які многа з'еў, сыты. Пайшоў з-за стала напундыраны. Мікіціха Шум. Параўн. наеты, насты. НАПУНДЫРЫЦЦА зак., экспр. Многа з'есці, наесціся ўволю. Я так за сталом напундырыўся! Камаі Паст. Параўн. набэмбніцца, набухацца, навухацца, навурзацца, навурзгацца, навурыцца, навярнуць, наёдываць, накріпацца, напароцца, напіцавацца, напратацца, напузырыцца, натрубіцца. НАПУСТАЛЬ прысл. На будучае. Напусталь яна табе благое жадаець. Клінавое Шарк. НАПУХАЛЯВАЦЬ зак. Набіць, стукнуць. Я магу і напухаляваць, калі не будзіш слухацца. Ваўкалата Докш. Параўн. надзюгаць, накласці. НАПУХШЫ дзеепрым., перан. Набрынялы (пра насенне). Напухшае насенне мне падай. Шарагі Міёр. НАПЯНДЭЛІЦЬ зак., экспр. Надзець; нацягнуць на сябе што-н. Напяндэліла на сябе гэтую рубаху, а зараз зняць не магу. Галбея Паст. Дзед напяндэліць восем кофт і ходзіць. Гута Паст. Параўн. надзёўваць, накажурыцца, налажыць, напрануць, напратацца. НАПЯРЭСЦІГІ гл. НАПЕРАСЦІГІ НАПЯРЭСЦІКІ прысл. Напрасткі. А я напярэсцікі прыбегла. Гарадзец Шарк. Параўн. напрасты, напроста, напрост, начэраз. НАПЯТА, НАПЯТА гл. НАПІТА НАРАБІЦЬ зак., перан. Насмеціць. Я вам нараблю гэтым кмінам. Зачысцікі Шарк. ◊ НАРАБІЦЬ ПУСТАК Учыніць зло, подласць у адносінах да каго-н. Ты нарабіў пустак мне! Круткі Паст. НАРАВІЦЦА незак. Падабацца. Калі ён табе наравіцца, то можна яго вубіраць. Раманаўка Тал. Мне гэта зусім не наравіцца. Вярэнькі Паст. Як табе гэта наравіцца? Язвіна Шум. НАРАЗЕ прысл. Пакуль што. Ну, наразе дзякуй і за гэта. Турлы Паст. НАРАЗНА прысл. Паасобку. Будзім дзелаць разам, наразна ніякага толку. Мішкавічы Шум. НАРАСТ, НОРАСТ м. Нераст. Вясною нараст. Рыба такім урэмем мечыць, такім кучом ходзіць. Поціна В.-Дзв. У нараст рыбу не ловюць. Цясты В.-Дзв. Рыба вясной у нораст ідзець. Бігосава В.-Дзв. Хутка на возеры нораст будзець. Мілашова Міёр. Як пойдзець укляя ў нораст, дык цэлыя мяхі дамоў нясём. Матырына Уш. НАРАСТАВАЦЬ незак. Нераставаць. Нельга лавіць рыбу, калі яна нарастуець. Боркавічы, Цясты В.-Дзв. НАРАСХЛЯСТ прысл. Наросхрыст. Вун малец нарасхляст у холад ідзець. Старое Лядна Леп. Параўн. нахрыст.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 359 ▶