Старонка 49
◀ / 359 ▶
НАПОШТАВАЦЬ зак. Пачаставаць, смачна накарміць. Баба так ката напоштавала: яна яму і каўбасы, і блін, і тварагу. Пралетарыя Уш. НАПРАВА ж. Рамонт. Жупанок увесь дыравы – добрая направа не пашкодзіць. Гразіна Арш. НАПРАМЕЦЬ прысл. Наўгад. Я праз лес ішоў напрамецъ. Красніца Чаш. НАПРАНУЦЬ зак. Апрануць; надзець на сябе што-н. Напрані світку, не лета ж ужэ. Мікіціха Шум. Нада будзіць вечарам напрануць мне кофту. Абухава В.-Дзв. Параўн. надзёўваць, накажуріцца, налажыць, напратацца, напяндэліць. НАПРАСТЫ гл. НАПРОСТ НАПРАТАЦЦА зак. Многа з'есці, наесціся ўволю. Во напраталіся дранікамі, аж уставаць з-за стала цяжка. Абрамава В.-Дзв. Параўн. набухацца, набэмбніцца, навухацца, навурзацца, навурзгацца, навурыцца, навярнуць, наёдываць, накріпацца, напароцца, напіцавацца, напузырыцца, напундырыцца, натрубіцца. НАПРАТАЦЦА зак. Апрануцца. Ты ўжо напратаўся, каб цёпла было? Селішча Уш. Параўн. надзёўваць, накажуріцца, налажыць, напрануць, напяндэліць. НАПРАТКА ж. Цёплая вопратка (ватоўка, паліто). Не магу адшукаць напраткі. Гарадок. Параўн. надзётка, нажутка, налепка, насоў. НАПРАЦЦЯ гл. НАЎПРОЦІ НАПРОСТ, НАПРОСТА, НАПРАСТЫ прысл. Напрасткі. Ідзіце во тут напрост, а там дужа далёка будзець. Камары Віц. Тут во напроста можна ісці, скарэй будзець. Варнелі Брасл. Пойдзем напрасты – усё ж бліжэй. Межава Арш. Параўн. напярэсцікі, начэраз. НАПРЫЦЁГАЦЬ зак. Напрыцягваць. Шчанюк напрыцёгаў чужых калёш. Зябліны Шарк. НАПРЭНДЗІЦЦА зак. Напружыцца, натужыцца. Сёння каровы пад'елі, малака многа дадуць, вун як вымі напрэндзіліся. Забалацце Уш. НАПУДЗІЦЬ зак. Натрэсці, абтрэсці. Я б напудзіла яблык, каб яны былі. Арэхаўск Арш. НАПУЗЫРЫЦЦА зак., экспр. Многа з'есці, наесціся ўволю. Ну, напузырылась? А то аладушкі яшчэ ёсць. Ракава Гар. Ну і напузырылася я, аж жывот трашчыць. Макаравічы Докш., Канашонкі Рас. Параўн. набухацца, набэмбніцца, навухацца, навурыцца, навурзацца, навурзгацца, навярнуць, наёдываць, накріпацца, напароцца, напіцавацца, напратацца, натрубіцца.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 359 ▶