Старонка 48
◀ / 359 ▶
на напёрнікі. Латышы, Празарокі, Чарневічы Глыб. Маладым на вяселле напёрнікі дарылі. Пушкі Лёзн., Янкавічы Рас. НАПЕХАТУ, НАПЕШАКА прысл. Пехатой. Напехату многа хадзілі. Хацейка Гар. Дамоў напехату прыйшлося ісці. Пашкі Шарк. А дамой тожа напешака пойдзіце? Папкі Міёр. Кожнае лета мы хадзілі напехату ў Буслаў. Вярэнькі, Казлоўшчына, Ляхаўшчына Паст. НАПЁРСНІК м. Напарстак. Я і з напёрснікам пальцы пакалю. Жданова Беш. Параўн. напальчнік. НАПІКЦІ зак. Напячы. Мама хлеба напікёць, і я нясу парцізанам. Гомель Пол. НАПІЛЬНІК м., перан. Шчупак. Бог яго ведаець, чаму шчупака ў нас напільнікам завуць. Заазер'е Тал. НАПІРЫЦЦА зак. Уперціся; упарта не згаджацца з чым-н. Напірыцца і нічога не робіць. Іванаўка Гар. Напірыцца малец, хоць ты плач. Папкі Міёр. НАПІТА, НАПЯТА, НАПЯТА прысл. Насцеж. Дзверы ў хаце былі ўсе напіта. Ларынаўка Арш. Парасчынілі ўсе дзверы напіта – і наляцела мух у хату. Сваташыцы Дубр. Бывалі дні, што стаялі напята дзверы дзень і ноч. Арэхаўск Арш. Дзверы чаго напята стаяць? Не май на дварэ! Папоўка Сен. Дзверы расчыняюць летам напята. Фарынава Пол. Параўн. нарысхраст. НАПІЦАВАЦЦА зак., экспр. Многа з'есці, наесціся ўволю. Я так напіцавалася, што не магу дыхаць. Кушлікі Пол. Параўн. набухацца, набэмбіцца, навухацца, навурзацца, навурзгацца, навурыцца, навярнуць, наёдываць, накріпацца, напароцца, напратацца, напузырыцца, напундырыцца, натрубіцца. НАПЛЮТАЦЬ зак. Зблытаць. Кот малы цэлы клубок нітак наплютаў. Пашкі Шарк. Параўн. накрапаць, нахамутаць. НАПОРКАЦЬ зак. Нападаць, зваліцца. Паглядзі, колькі яблак напоркала. Савенічы Сен. НАПОСНА прысл. Без тлушчу, нішчымна. Напосна будзеш картоплю сёння есці. Выдрэя Лёзн. НАПОЎНІЦУ прысл. На поўны рот. Ешце, дзеткі, напоўніцу, ежы досыць. Серкавіцы Тал. Мой гаспадар смачна, напоўніцу есь сала. Андрэева Гар. НАПОХВАЦЕ, НАПАХВАЦЕ прысл. Пад рукамі, нападхват. Яе тая хусцінка напохваце ўсягда. Малы Поўсвіж Леп. Сёння цэлы дзень малы напохваце. Маляўкі, Старыя Крукі Міёр. Ключы ляжаць напахваце. Сіпішчава Дубр. НАПОХНУЦЬ зак. Апухнуць. Пакапала бульбу, аж на руках пальцы напохлі. Косарава Глыб. НАПОЦІНА ж. Кароткі жаночы жакет. Якая напоціна прыгожая! Цяцеркі Брасл. Параўн. нажутка ў 1 знач.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 359 ▶