НАПАБЭШТАЦЬ зак., экспр. Папасці, трапіць; апынуцца ў неспрыяльных абставінах. Калі з гэтым чалавекам павядзешся, напабэштаеш у дрэнную гісторыю. Галубава В.-Дзв.
НАПАДАК м. Прыступ; вострае праяўленне адзнак хваробы. Нападак як узяў, думала ўжо памру, а потым адыйшло. Папкі Міёр.
НАПАДОЙМІШЧА прысл. Так цяжка, што не падняць. Не беражэць мужыка: мяхі насыпала поўныя, нападоймішча будуць. Пусташы Пол.
НАПАДУШНІК м. Навалачка. Нападушнікі самі вышывалі: і мама, і я. Іванск Чаш. Параўн. навалка, навалушка, навэлка, наўлечка, наўлёчка, наўлічка.
НАПАЛ, НАПАЛ, НАПАЯ прысл. Напалову. Разрэж хлеб напал. Камары Віц. Новая кватэра напал меншая за старую. Обаль Шум. Падзялі напая цукеркі. Каўровая Дубр.
НАПАЛЬЧНІК м. Напарстак. Бабуля шыць садзіцца з напальчнікам. Бірулі Докш. Параўн. напёрснік.
НАПАРА ж. Булка дамашняй выпечкі. У аўторак баба пякла напары. Чарневічы Глыб.
НАПАРАДЗІЦЬ зак. Параіць. Яна мне напарадзіла сайсціся з ім. Іванск Чаш.
НАПАРОЗІЦА ж., экспр. Жанчына, якая размаўляе з гаспадарамі, не заходзячы ў хату, стоячы на парозе. Вельмі ж не люблю напарозіц. Свярдлова Віц.
НАПАРОЦЦА зак., перан., экспр. Многа з'есці, наесціся ўволю. Сянні зрання ладнага напаролася: бульбы, сала, гуркоў, сараквашы. Белая Ліпа Сен. Параўн. набухацца, набэмбніцца, навухацца, навурзацца, навурзгацца, навурыцца, навярнуць, наёдываць, накріпацца, напіцавацца, напратацца, напузырыцца, напундырыцца, натрубіцца.
НАПАРТАЧЫЦЬ зак., экспр. Зрабіць абы-як, сапсаваць, памыліцца. А малец напартачыў ды ўцякаць. Звязда Леп. Напартачыць можна ў любым дзеле. Марачкова Рас. Рамонт робілі – напартачылі. Гарадок. Параўн. накурадыміць, нацёпаць, накляпаць.
НАПАЎРАНКІ прысл. На досвітку, досвета. Напаўранкі выганялі кароў, да ўзыходу сонца. Анэліна Тал. Параўн. наясну.
НАПАХВАЦЕ гл. НАПОХВАЦЕ
НАПАЯ гл. НАПАЛІ
НАПЕРАСЦІГІ, НАПЯРЭСЦІГІ прысл. Наперарэз, напярэймы. Дзеці пабеглі наперасцігі, каб дагнаць карову. Слабада Уш. Пайду яму напярэсцігі, можа, сустрэну. Дубінцы Чаш.
НАПЕРНІК м. Насыпка. Напернікі летам змяню ва ўсіх падушках. Абухава В.-Дзв. Для ўнучак дзяржу пяць напернікаў. Барсукі, Луначарскае, Цясты В.-Дзв. У Глыбокім накупляла тканіны
78 👁