НАМАГАЦЬ незак., экспр. Націскаць; аддаваць перавагу чаму-н. (пра ежу). У нас усі намагаюць на бульбу і гуркі. Бокішава Шум.
НАМЕТКА ж. Марля. Падай наметку, каб змагла малако працэдзіць. Грышаны Віц.
НАМЁТ м. Намець, гурба снегу. Усю ноч віхурыла – доўга ісці будзіш па гэтых намётах. Забалацце Арш. Зімой намётаў столька – не прайці. Загор'е Глыб.
НАМЁТКА ж., абрад. 1. Вясельны падарунак нявесты родным жаніха. Нявеста рыхтавала намёткі ўсім родным жаніха. Лазы Тал. 2. Хустка, касынка. Намётку не забудзь, як да кароў пойдзеш. Дуброўна. 3. Вышыты ручнік. Мая свікроўка мне намётку падарыла. Бароўка В.-Дзв. Параўн. набожнік, набожнічак, набражнік, набразнік, накутнік.
НАМЖА ж. Празмерна вільготны ўчастак глебы пасля дажджу. Пасля гэтых дажджоў на гародзе амаль усюль намжа. Машканы Сен.
НАМІТУСЕНЬ, НАМІТУСІ прысл. Пра таго, хто лёг адзін каля аднаго галовамі ў супрацьлеглыя бакі, "валетам". Свінні ў хляве ляжалі намітусень. Казаноўка Чаш. Ложак цесны – намітусі кладзіцеся. Слабада Докш.
НАМОГЦІСЯ зак. Стаміцца, напрацавацца. Намоглася сёння да паўсмерці. Выдрэя Лёзн. Параўн. навадзіцца, надушыцца.
НАМУЗОЛІЦЬ, НАМУСОЛІЦЬ зак., экспр. Намазаць сябе чым-н. Навошта ты рукі намузоліла краскай? Рубеж Брасл. Намусоліла ўвесь твар пудрай. Ганкавічы Беш. Параўн. наквэнзаць.
НАМЫЗГАЦЦА зак., экспр. Напіцца, быць моцна п'яным. Намызгаўся так мужык, што ногі не мог перастаўляць. Гарадок. Параўн. наглытацца, наглюкацца, надрацца, наёкацца, нажлактацца ў 2 знач., назюзькацца, назюзюкацца, наклюкацца, налізацца, налізгацца, налактацца, налупіцца2, насёрбацца, нацялёскацца, наюськацца.
НАМЯКНУЦЬ зак. Намокнуць. Хавайся хутчэй, а то намякнеш. Расоны.
НАНАЙНІЦУ гл. НАЗНАЙНІЦУ
НАНІЗУ прысл. Унізе. Нанізу стаяць каробкі. Старое Сяло Віц.
НАНІЦ, НАНІЦ, НАНІТЧА прысл. Навыварат. Я нашу майку наніц, каб не зглазілі міне. Грыгаравічы Леп. Наніц сукенку надзела і пахажываіць. Гілі Чаш. Ты ж наніц світар адзела. Вадзянікі Гар., Гарбачэва Рас., Сарочына Уш., Дубнікі Шарк. Калі сукенку наніц надзенеш, значыць, з мальцам пазнаёмішся. Баруны Брасл. Ты наніц рубашку надзеў. Урбаны Брасл. Нанітча кофту надзела. Старое Сяло Уш. Не, ты глянь на яго! Так ужо бег, што рубаху наніц надзеў. Даўгабор'е Рас. Параўн. назнайніцу, назналіцу, наізнанец, нанайніцу.
76 👁