Старонка 45
◀ / 359 ▶
НАЛІЗАЦЦА, НАЛІЗГАЦЦА зак., перан., экспр. Напіцца, быць моцна п'яным. Зноў налізаўся бацька як свіння! Нізкі Гарадзец Тал. Налізгаўся як свіння, а на размовы цягнець. Германавічы Шарк. Параўн. наглытацца, наглюкацца, надрацца, наёкацца, нажлактацца ў 2 знач., назюзькацца, назюзюкацца, наклюкацца, налактацца, налупіцца, намызгацца, насёрбацца, нацялёскацца, наюськацца. НАЛІССЯ прысл. Далёка. Пайшлі куды налісся ягады браць, а там балота, цьма непралазная. Труды Пол. НАЛІСЬ прысл. Кудысьці, некуды. Сыйшла наліcь курыца. Кублічы Уш. НАЛІЎКА ж. Белы наліў (гатунак яблыкаў). У гэтым гаду налівак саўсім не было. Задзежжа В.-Дзв. Наліўкі сёлета вялікія і ўкусныя. Крывасельцы В.-Дзв., Чарневічы Глыб. НАЛІЎКА ж. Кубак для піцця. Ваду з вядра наліўкай бяры, не бойся, яна мытая. Язна Міёр. Параўн. налішка ў 2 знач. НАЛІЎНЫ прым., перан. Поўны, тоўсты. Наліўны маліц у яе нарадзіўся. Мазурына Шум. НАЛІЧНІК гл. НАЛЁСНІК НАЛІШКА ж. 1. Коўшык для чэрпання вады ў лазні. Налішкай паддаюць пару. Даўгаполле Гар. Налішку ў баню бацька зрабіў. Залучча, Марчанкі Гар. Дадай у таз налішку вады. Кузьмянцы Віц. 2. Кубак для піцця. Зачарпні мне налішку вады. Верамееўка, Езярышча Гар. Налішку бяры і пій малако. Грышына Рас. Параўн. наліўка. 3. Лейка, палівачка. Раней я гарод палівала з налішкі, а цяпер са шлангу. Калінава Віц. НАЛЛЕ н., зб. Свойскія птушкі. Не ўспела выйсці з хаты, як усё налле акружыла яе. Старое Лядна Леп. НАЛОЙ м. Пара ў лазні. Нада паддаць у бане налою. Астроўна Беш. НАЛУДЗІЦЦА зак., экспр. Сабрацца пайсці куды-н. Ну, куды ўжо налудзілась? Кублічы Уш. Параўн. настроіцца. НАЛУПІЦЦА зак., экспр. Натанцавацца. Унучка ў клубе налупіцца, натанцуецца – і дамой! Абольцы Тал. НАЛУПІЦЦА зак., экспр. Напіцца, быць моцна п'яным. А ён налупіцца і спаць кладзецца. Янава Тал. Параўн. наглытацца, наглюкацца, надрацца, наёкацца, нажлактацца ў 2 знач., наклюкацца, налізацца, налізгацца, налактацца, намызгацца, назюзькацца, назюзюкацца, насёрбацца, нацялёскацца, наюськацца. НАЛЫКТАЦЦА гл. НАЛАКТАЦЦА НАЛЯЗАЦЬ незак. Назаляць, прыставаць, дакучаць. Чаго табе налязаць к чалавеку з разгаворамі, можа, яму ні да цябе. Пышна Леп. Параўн. набярэдзіць, настыбеніць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 359 ▶