НАКУЦЬ гл. НАКУТ
НАКШЫ прым. Іншы. Мая бульба накшая: разварыстая, жоўценькая. Мосар Глыб. Гэта спадніца ўжо накшая. Буцавічы Паст. У магазін прывезлі накшы хлеб – бялейшы. Свірдуны Паст.
НАЛАЖЫЦЬ зак. Надзець, апрануць. Налажыла сукенку і пабегла. Латышы Рас. Параўн. надзёўваць, накажурыцца, напрануць, напратацца, напяндэліць.
НАЛАКТАЦЦА, НАЛЫКТАЦЦА, НАЖЛАКТАЦЦА зак., экспр. 1. Нахлябтацца, уволю напіцца. Каціняты налакталіся малака і заснулі. Лісуны Арш. Я дома налыктаўся вады. Воўкаўшчына Глыб. Узіла стаўбун мылака і так налыкталася, што чуць здышаласі. Моханава В.-Дзв. 2. Напіцца, быць моцна п'яным. Мужык так налактаўся, што сам дахаты не дайшоў. Мікалаёва Міёр. Ён ужо нажлактаўся сёння. Угрынкі Уш. Параўн. наглытацца, наглюкацца, надрацца, наёкацца, назюзькацца, назюзюкацца, наклюкацца, налізацца, налізгацца, налупіцца, намызгацца, насёрбацца, нацялёскацца, наюськацца.
НАЛЕЙБІЦЬ зак. Нахлусіць. Ён табе налейбіць такога, што хоць падай. Каўровая Дубр. Параўн. нагаўкаць.
НАЛЕПКА ж. Старое паношанае адзенне. Зноў ты надзеў нейкую налепку, у ёй толькі ў хлеў хадзіць! Сукліна Глыб. Параўн. надзётка, напратка, нажутка, напоціна.
НАЛЕСНІК, НАЛІЧНІК м. 1. Наліснік, тонкі мучны блін. Мама любіла налеснікі пячы. Новае Запонне Докш. Такіх смачных налеснікаў з дваццаць можна з'есці. Булахі Глыб., Пераходцы Леп. 2. Мучны блін, начынены тварагом. Сядайце есць налеснікі. Цясты В.-Дзв. У нашай бапці сёння фірмовыя налеснікі. Савуткі Шарк. Я сёння налічнікі рабіла. Малы Поўсвіж Леп.
НАЛЕЦЦЕ, НАЛЕЦЦЯ н. Наступны год. Дай Бог налецце ўбачыць, а там яшчэ пажыву. Папоўка Сен. Ну, сёлета яшчэ буду авечак гадаваць, а к налеццю, можа, і не. Запруддзе Глыб. Налецця ўнук ужо ў школу пойдзіць. Жарцы Леп., Цвеціна Міёр. Сена ў мяне столькі, што і на налецце будзе. Грыгаравічы Леп. У гэтага гаспадара сена і на налецце хопіць. Зубава Арш., Ноўка Гар., Новыя Валосавічы Леп., Рускі Шум.
НАЛЁТЫ мн., перан. Непрыемнасці, нягоды. Сколька яна нацярпелася, а гэтыя налёты ўсё ад яе ні адстануць. Мішкавічы Шум. Параўн. недаброцце, ніпуцёвіца, непераліўкі, непярэліўкі.
НАЛІВАШКА ж. Чарпак. Налівашку вазьмі, што ты ложкай чэрпаеш? Мурагі Рас.
НАЛІВАШКА ж. Крывяная каўбаса. Учора парасёнка зарэзалі, будзець халадзец і налівашка. Мурагі Рас. Добрая налівашка палучылася, смашная. Старое Сяло Уш.
80 👁