Старонка 43
◀ / 359 ▶
НАКРАПАЦЬ зак. Наблытаць. Што ты тут апяць накрапала? Залучына Леп. Параўн. наплютаць, нахамутаць. НАКРАПАЦЬ зак. 1. Прыгатаваць (пра ежу). Накрапала я вам, дзеткі, какорак. Казяны Брасл. Накрапаем, што ў кага ёсць: ці бульбы, ці морквы тушанай, ці дранікаў. Германавічы Шарк. Параўн. навесці, настроіць. 2. Начыніць. А я клёцкі грыбамі накрапала. Булахі Глыб. Сёлета накрапалі каўбас, хоць вароты завязывай. Езярышча Гар., Дрыгучы Міёр. НАКРІНДЗЯДЗЮЛІЦЬ зак., экспр. Нагаварыць многа чаго-н., набалбатаць. Што вам тута кума накріндзядзюліла? Іна ж была на свадзьбі, многа чаго чула. Баева Дубр. Параўн. набавіць, набаіць, набалакаць, набалматаць, набялёндзіць, нагалдзіць, накулдуячыць, накулдычыць, наталдоніць. НАКРІПАЦЦА зак., экспр. Многа з'есці, наесціся ўволю. Накріпаўся харашо з самай раніцы. Лужасна Віц. Параўн. набухацца, набэмбніцца, навурзацца, навурзгацца, навурыцца, навухацца, навярнуць, наёдываць, напароцца, напіцавацца, напратацца, напузырыцца, напундырыцца, натрубіцца. НАКРЫВАЛКА ж. Абрус, настольнік. Красівую накрывалку вышыла, мы засцілаем яе на стол толькі на празнікі. Мікіціха Шум. Параўн. настольніца, настолька. НАКРЫПАЦЬ зак. Напхаць. Пайду вытрасаць крыпаніцу ды накрыпаю саломай. Сяляўшчына Рас. Сянніцу можна сенам накрыпаць. Кураполле Паст. НАКРЫШКА ж. Накрыўка, века. Накрышку на вядро паламалі. Бокішава Шум. Накрышка ад дзяжы ляжыць на печы. Матырына Леп. НАКУЛДУЯЧЫЦЬ, НАКУЛДЫЧЫЦЬ зак., экспр. Набалбатаць, нагаварыць бязглуздзіцы. Во накулдуячыў, во нагаварыў без разбору. Лужасна Віц. Во колькі накулдычыла ты, а я ж нічога не зразумела. Ветрына Пол. Параўн. набавіць, набаіць, набалакаць, набалматаць, набялёндзіць, нагалдзіць, накріндзядзюліць, наталдоніць. НАКУРАДЫМІЦЬ зак., экспр. Зрабіць абы-як, сапсаваць. Малому хочацца ўзяцца за работу, а як возьмецца, накурадыміць – накурадыміць і хутчэй ходу. Клясціцы Рас. Параўн. накляпаць, напартачыць, нацёпаць. НАКУТ м., НАКУЦЬ ж. Покуць. Памёршага чалавека ў нас кладуць у накут. Асташова Чаш. У бабінай хаце, у накуце, на іконе вісяць вышываныя рушнікі. Сіўцы Паст. У новай хаце загадала сваім, каб у накуць абраз павесілі. Лукашова Паст. НАКУТНІК м. Ручнік, які вешаюць на абразы. У мяне накутнікі ёсць з вышыўкай. Слабада Дубр. Параўн. набожнік, набожнічак, набражнік, набразнік, намётка ў 3 знач.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 359 ▶